2008-03-08 10:47:59

Кардынал Бертоне асвяцiў касцёл у сталiцы Азербайджана.


Працягваецца вiзiт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Тарчызiо Бертоне на Каўказ. 6 сакавiка госць з Ватыкану сустрэўся з прам’ер-мiнiстрам Азербайджана Артурам Рашi-захедам.
7 сакавiка ён прыняў удзел у асвячанi ў Баку касцёла Беззаганага Зачацця. На цэрымонii iнагурацыi быў прысутны Прэзiдэнт Рэспублiкi Азербайджан, галава мусульманаў Каўказа, мясцовы праваслаўны епiскап, галава гебрэяў i прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса. У гэты ж дзень адбылося спатканне кардынала Бертоне з Прэзiдэнтам Арменii Iлхамам Алiевым. Нагадваем вам, шаноўныя слухачы, што Арменiя i Азербайджан з 1988 года знаходзяцца ў стане неаб’яўленай вайны, нагодай для якой ёсць кантроль над Нагорным Карабахам, азербайджанскай тэрыторыяй, большасць насельнiцтва якой складаюць армяне.







All the contents on this site are copyrighted ©.