Дзяржаўны сакратар Святога пасаду кард. Тарчізіо Бертоне прыняў ўдзел у асвячаннi
новага сталiчнага касцёла - першага ў гісторыі Баку. Яму нададзенае імя Беззаганнага
зачацця Найсвятой Дзевы Марыі.
Працягваецца вiзiт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Тарчызiо Бертоне на Каўказ.
6 сакавiка ён прыбыў з Ерэвана ў сталiцу Азербайджана, дзе прабудзе да 9 сакавiка.
Пад час знаходжання ў Баку кардынал Бертоне спаткаецца з каталіцкай грамадой Азербайджяну,
мясцовымi рэлiгiйнымi дзеячамi, у тым лiку з мусульманскiмi, i з прадстаўнiкамi цывiльных
уладаў. А 5 сакавiка кардынал Бертоне спаткаўся з мiнiстрам замежных спраў Арменii
сп.Вартанам Асканiянам, пасля чаго ён накiраваўся ў мястэчка Панiк, дзе наведаў магiлу
першага бiскупа для армянаў-католiкаў усходняй традыцыi для Усходняй Еўропы, арцыбiскупа
Нэрсэса Дер-Нэрсэсяна, якi памёр 24 снежня 2006 года. Там жа адбылося спатканне з
мясцовымi вернiкамi-католiкамi. Потым кардынал наведаў рэзiдэнцыю сучаснага галавы
Армянскай Каталiцкай Царквы арцыбiскупа Нiшана Каракхеяна ў г. Гумры i тамашнi катэдральны
сабор Армянскай Апостальскай Царквы; адслужыў Святую iмшу ў шпiталi, якi быў заснаваны
па жаданню Яна Паўла II° у г. Ашоцк пасля вялiкага землятрусу 1988 года.