2008-03-05 14:18:24

5 сакавіка, як у кожную сераду, адбылася Агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца. Перш Папа павітаў розныя групы студэнтаў ў базіліцы Святога Пятра, якія затрымаліся для яшчэ адной сустрэчы з Папам. Ён зноў заклікаў вучняў і студэнтаў па цэлым свеце ставацца самастойнымі і непакоіцца аб сваім шматбаковым высокім фармаванні; потым перайшоў да залі аўдыенцый імя Папы Паўла 6-га. Паўдзенную малітву "Анёл гасподні" ўзнёс да нябёсаў разам з сабранымі на плошчы святога Пятра ў Рыме, паблаславіўшы Божы люд на добрыя справы.


Мы дасылаем вам, нашы паважаныя слухачы, гэтае блаславенства і нам зразумелыя словы: па-польску і па славацку да адпаведных нацыянальных пілігрымак. RealAudioMP3 (Catholic.By 4 сакавіка 1484 г. у Гродне адышоў да Пана славуты сваёй пабожнасцю і пакорай каралевіч Казімір — святы Апякун Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама Літвы і Польшчы. У дзень, калі ў Касцёле адзначаецца яго ўспамін, свае імяніны святкуюць старэйшы іерарх Беларусі кардынал Казімір Свёнтэк і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. )
А ў сваім сённяшнім казанні Папа Бенедыкт 16 засяродзіўся на постаці Папы Льва Вялікага - святога старажытнарымскае Царквы, якога Бенедыкт 16 назваў найбольшым сярод тых, хто меў гонар быць на Пятровым пасадзе.
Даведка AVE MARIA--- Святы Леў Вялікі паходзіў з Тасканы (Італія), але дата яго нараджэння дакладна невядома. Ён быў архідыяканам Папы Цэлестына І, а 29 верасня 440 г. сам быў абраны наступнікам святога Пятра. Як кіраўнік Касцёла ён быў непахісным абаронцам праўдзівай веры ад шматлікіх ерасяў, распаўсюджаных у тыя часы, а таксама адстойваў вучэнне пра Боскую і чалавечую натуры, з’яднаныя ў асобе Езуса Хрыста, палемізуючы ў гэтым пытанні з хрысціянскім Усходам. На славутым Халцэдонскім Саборы 451 г. Папу Льва падтрымалі ўсе прадстаўнікі Непадзеленай Царквы. Праз год пасля Сабору Леў Вялікі абараніў Рым ад нападу гунаў, выехаўшы насустрач іх правадыру Атылу. Існуе паданне пра тое, што Атыла, каб напалохаць Папу, сказаў: «Я — біч Божы». «А я — леў Божы», — адказаў Папа, і правадыр варвараў, які не чакаў такой адвагі, адступіў ад Вечнага Горада. Калі праз тры гады на Рым напалі вандалы, Леў Вялікі не даў ім спаліць горад і знішчыць яго жыхароў, і таму людзі палічылі яго героем і святым. Леў Вялікі памёр у Рыме 10 лістапада 461 г. і першым з Папаў быў пахаваны ў базыліцы святога Пятра. Яго пантыфікат узняў аўтарытэт папства да найвышэйшай ступені. Святы Леў — адзін з нямногіх Папаў, якіх Касцёл ушанаваў эпітэтам «Вялікі».







All the contents on this site are copyrighted ©.