2008-03-03 14:14:10

Невядомыя захапiлi арцыбiскупа iракскага горада Моссул.


29 лютага невядомымi асобамi быў выкрадзены арцыбiскуп iракскага горада Моссул, якi знаходзiцца ў цэнтральнай частцы краiны. У сваiм каментарыi гэтай трагiчнай падзеi, прадстаўнiк Халдэйскай Царквы пры Апостальскай сталiцы, монс. Найiм зазначыў: “У гэтым горадзе заўсёды свабодна жылi людзi, якiя належалi да розных этнiчных груп i розных веравызнанняў, яны, нават, размаўлялi на адным дыялекце, але ад пэўнага часу тут пачаў павялiчвацца лiк груп, якiя маюць намер “вызвалiць” Iрак ад “iншаземцаў”, каб стварыць iсламскую дзяржаву, безумоўна па iх разуменню, што не мае нiчога агульнага з сапраўдным iсламам”.
На сёняшнi дзень няма нiякай дакладнай iнфармацыi аб матывах выкрадання арцыбiскупа Рахо.







All the contents on this site are copyrighted ©.