2008-03-03 13:19:36

Беларусы прынялi ўдзел у тэлемосце са Свяцейшым Айцом.
Папа звярнуўся да іх па-беларуску, сказаўшы:
— Дарагія студэнты мінскіх універсітэтаў! Сардэчна вас вітаю. Даручаю вашаму роздуму Энцыкліку аб надзеі і заахвочваю вас будаваць Цывілізацыю любові. У жыцці прымайце правільныя рашэнні ды дзеянні, поўныя веры і евангельскае адвагі.


RealAudioMP3 У суботу, 1-га сакавiка, прайшоў iнтарнэцыянальны тэлемост з Ватыканам “Эўропа і Амэрыкі разам для пабудовы Цывілізацыі Любові”. У iм сустрэліся ў эфіры маладыя вернiкi з усiх кантынентаў. Упершыню ў акцыі такiх памераў прынялi ўдзел i беларусы. Фактычна, гэта была супольная малітва Свяцейшага Айца з моладзю з дзесяці краінаў свету у звароце да Маці Божае-Пасаду мудрасці. Тэлемост быў прымеркаваны да VI° Эўрапейскага Дня студэнтаў. Знаходзячыся ў Ватыкане, у залi iмя Папы Паўла VI°, Бэнэдыкт ХVI° зьвяртаўся да маладых людзей, якiя прынялi ўдзел у тэлемосце, на iх родных мовах. Не былi выключэннем i беларусы.
За гадзіну да пачатку тэлемоста з залы Паўла VІ у Ватыкане, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў сотні чалавек, якія сабраліся ў менскім касьцёле Панны Марыі, а таксама дзесяткі дэлегацый з розных рэгіёнаў Беларусі:
  “Асабліва вітаю сэмінарыстаў Гарадзенскай духоўнай семінарыі, якую я залажыў ў 90-годзе. Дзякую за вашую прысутнасьць”, - сказаў галава беларускiх католiкаў.
  У сталiчным арцыкатэдральным касцёле было ўсталявана 9 плазменных экранаў. У памяшканне катэдры ўсе жадаючыя патрапіць не здолiлi, таму тыя, што знаходзiлiся звонку, нягледзячы на даждлiвае надвор’е сачылi за падзеямi пры пасрэднiцтве згаданых плазменных экранаў. Падчас супольнай імшы моладыя людзi з розных краінаў, у тым ліку з Францыі, Кубы, ЗША, Беларусі і іншых па чарзе чыталі ўрыўкі з папскiх энцыклікаў i ружанцовыя разважаннi на родных мовах. У Менску гэта сiнхронна перакладалася на беларускую мову. Усё што адбывалася ў залi Паўла VI° у Ватыкане, адначасова адбывалася i ва ўсіх кранах, якiя ўдзельнiчалi ў тэлеспатканнi з Бенедыктам XVI°. Пасля яго з’яўлення ў залі, якое суправаджалася гарачым прывiтаннем, слова атрымалі беларускія вернікі. Малітоўны тэкст прачытаў арцыбiскуп Мiнска-Магiлёўскi, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, і менскі студэнт Сяргей Рак. RealAudioMP3
  Звяртаючыся да беларусаў Свяцейшы Айцец сказаў: “Дарагія студэнты менскіх унівэрсытэтаў. Сардэчна вас вітаю. Даручаю вашаму роздуму Энцыкліку аб надзеі і заахвочваю вас будаваць цывілізацыю любові. У жыцці прымайце правільныя рашэнні ды дзеянні, поўныя веры ды эвангельскай адвагі”. Пасля заканчэння супольнай імшы, монс. Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што гэта быў першы, хаця i вiртуальны, візiт у Беларусь Папы Рымскага, але ён спадзяецца і верыць, што Бэнэдыкт ХVI° сапраўды ступіць на беларускую зямлю.
   Супольнае набажэнства з Ватыканам доўжылася каля трох гадзін. Увесь гэты час побач з менскай арцыкатэдрай стаяў аўтазак і два аўтобусы з супрацоўнікамі АМАПу, але анiякiх iнцэндэнтаў не было, бо людзi, дарэчы, розных веравызнанняў, прыйшлi радасна і спакойна памалiцца,атрымаць блаславенства Папы рымскага, а іншыя - пачуць зварот да iх хiба самага ўплывовага рэлiгiйнага лiдэра свету i ўбачыць яго.







All the contents on this site are copyrighted ©.