Дзяржаўны сакратар Ватыкану наведвае Каўказ. На першым этапе падарожжа (4 – 6 сакавiка)
ён спаткаецца з прадстаўнiкамi цывiльных i рэлiгiйных уладаў Арменii. З 6 да 9 сакавiка
будзе прыняты ў Азербайджане.
Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызiо Бертоне з 4 да 9 сакавiка робіць афiцыйны
вiзiт на Каўказ. Мэта падарожжа - перадаць месцовым хрысцiянам прывiтанне Папы, а
таксама падцвердзiць жаданне Каталiцкай Царквы крочыць шляхам экуменiзма i дыялогу.
Кардынал наведае Арменiю i Азербайджан. На першым этапе падарожжа (4 – 6 сакавiка)
ён спаткаецца з прадстаўнiкамi цывiльных i рэлiгiйных уладаў Арменii. Сярод iншага
ён будзе прыняты Вярхоўным Патрыярхам-Каталiкосам усiх армянаў, Карекiнам II°, якому
ўручыць падпiсаны Свяцейшым Айцом лiст, у якiм Папа, як гаворыцца ў афiцыйным паведамленнi,
“падцверджвае павагу i жаданне Каталiцкай Царквы працягваць шлях экуменiзма разам
з Армянскай Апостальскай Царквой”. З 6 да 9 сакавiка кардынал правядзе ў Азербайджане,
дзе сустрэнiцца галавой мусульманаў Каўказа, шэйхам ул-Iслам Аллашукур Пашазаде, i
iншымi рэлiгiйнымi дзеячамi. Як паведамляе прэсавая служба Апостальскага пасада, кардынал
Бертоне будзе гаварыць аб “жаданнi Каталiцкай Царквы супрацоўнiчаць на карысць пабудовы
мiру, згоды памiж народамi i дабра ўсёй чалавечай сямьi”. У Баку Дзяржаўны сакратар
Ватыкану будзе прысутнiчаць на асвячаннi новага каталiцкага касцёла, пабудаванага
на участку зямлi, якi быў перададзены ў дар Яну Паўлу II° Прэзiдэнтам Гейдарам Алiевым,
бацкай сучаснага Прэзiдэнта Азербайджана.