2008-02-28 12:41:52

Куба: заканчэньне візіту кардынала Бэртонэ


Занепакоеньне Каталіцкага Касьцёла доляю вязьняў ды іхніх сем”яў выказаў кардынал Бэртонэ новаму Прэзыдэнту Кубы Раўлю Кастро. З ім сустрэўся 26-га лютага на заканчэньне свайго візыту на востраве. На гаванскім лётнішчы перад адлётам ватыканскі Сакратар Стану сьцвердзіў, што зрабіў гэта з пашаны для сувэрэннасьці краіны і яе жыхароў. Апрача таго ў часе сустрэчы з наступнікам Фідэля Кастро кардынал Бэртонэ падкрэсьліў падтрымку Апостальскай Сталіцы для большага збліжэньня паміж Кубаю а сьветам.
У сустрэчы з прадстаўнікамі кубінскае каталіцкае прэсы кардынал Бэртонэ сказаў, што не зьвяртаўся пра амністыю для вязьняў, каб не выглядала на тое, што Касьцёл умешваецца ва ўнутраныя справы дадзенае краіны. Каталіцкі Касьцёл не накідае, але прапануе- сказаў Бэртонэ- такім чынам я не прасіў адкрыцьця каталіцкіх школаў, але толькі больш месца для Касьцёла ў фармацыі і адукацыі, значыць ягонага ўдзелу ў культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.