2008-02-28 12:41:32

Грахом канкрэтна называная неахайнасць на дарогах і ліхацтва герархамі Украінскай грэка-каталіцкай Царквы. На просьбу біскупства кардынал Любамір Гузар падрыхтаваў адпаведны зварот да вернікаў.Прычым, грахом у ім называецца й спадзяванка ліхача на Божае выратаванне.


Свядомае стварэнне рызыкоўных сітуацый для сябе і іншых ёсць грахом, у якім неабходна спавядацца і несці адказнасць. Вярхоўны арцыбіскуп УГКЦ указвае ў сваім звароце і на тое, што прыграшэннем ёсць таксама не супрацьставіцца пахвальбе іншых людзей аб ліхацкіх выхадках на дарозе, ці аб тым, як удалася абыйсці правілы руху ці збегчы ад санкцый дарожнай міліцыі. Кардынал Любамір спадзяецца, што ўсведамленне вернікам парушэнняў ПДР як грэх будзе дастатковым для таго, каб ён беражліва ставіўся да скарыстання аўтамабіля, усведамляючы, што гэта свайго роду страшэнная зброя разбурэння самога жыцця ў няўмелых, неразумных ці п'яных руках.







All the contents on this site are copyrighted ©.