2008-02-27 13:09:29

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 27-га лютага


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку Папа сустрэўся ў Базыліцы Сьвятога Пятра з індывідуальнымі пілігрымамі і паломнікамі а затым у зале імя Папы Паўла 6-га з зарганізаванымі групамі. Была гэта восьмая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
У сёньняшнім навучаньні Папа працягваў роздумы пра Сьвятога Аўгустына, спасылаючыся да ягонае аўтабіяграфіі, азагалоўленай “Конфэсыёнэс”, значыць вызнаньне.
Сьвяты Аўгустын- сказаў Бээндыкт 16- апісвае ў ёй гісторыю свайго наверненьня. Як малады чалавек, міма турботы сваей маці , Сьвятой Монікі, аддаліўся ад хрысьціянства. Стойка аднак шукаў праўды вывучаючы філасофію. Не знаходзячы ў ёй адказу на свае пытаньні, якія не давалі яму спакою, пачаў вывучаць Пісьмы Сьвятога Паўла. І гэта наблізіла яго да хрысьціянства і да веры.
RealAudioMP3
У 387-м годзе ў Мілане прыняў хрост з рук Сьвятога Амброзія. Затым вярнуўся ў Афрыку дзе заснаваў манастыр у якім аддаваўся кантэмпляцыі і вывучаньню. Неўзабаве быў высьвячаны на сьвятара. Сам акрэсьлівае гэты момант як другое наверненьне.
Ягонае наверненьне- сказаў на заканчэньне сёньняшгяга навучаньня Папа—ажыцьцяўляецца што-дня. Безупынна прасіў Бога прабачэньня, пакорліва прызнаючы, што толькі Хрыстос мог да канца выканаць волю Айца а ўсе члены Ягонага Цела, гэта значыць Царквы, павінны надалей маліцца: “і адпусьці нам нашыя правіны” ачышчаючы жаданьні і надзеі, каб поўнасьцю прыняць любоў Бога.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.









All the contents on this site are copyrighted ©.