2008-02-26 14:27:25

Свяцейшы Айцец прысвяцiў паўночны дворык Ватыканскай базылiкi св. Рыгору Асветнiку.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прысвяцiў 22 лютага паўночны дворык базылiкi св.Пятра нацыянальнаму святому i нябеснаму заступнiку Арменii – Рыгору Асветнiку.
Акрамя Папы ў цэрымонii ўдзельнiчаў армяна-каталiцкi Патрыярх Кiлiкiйскi Нерсес Бедрос XIX° Тамрунi i некалькi бiскупаў гэтай Царквы, цэнтр якой знаходзiцца ў Лiване.
Бенедыкт XVI° нагадаў, што ягоны папярэднiк Ян Павел II° за некалькi месяцаў да смерцi асвяцiў помнiк св. Рыгору Асветнiку, усталяваны ў нiшы мура Ватыканскай базылiкi ў згаданым дворыку.
“Гэты вялiкi святы зрабiў армянаў хрысцiянамi болей XVII° стагоддзяў таму, i, больш таго, армяне першымi прынялi хрысцiянства як нацыянальную i дзяржаўную рэлiгiю, - адзначыў Папа пад час сваёй прамовы. – Святы Рыгор быў названы асветнiкам менавiта таму, што Твар Пана адбiўся на iм так ярка”.
Свяцейшы Айцец заклiкаў прысутных армянаў, каб яны, “праз заступнiцтва ухваленага i выдатнага сына свайго народа, працягнулi шлях па стежках веры, дазваляючы сабе крочыць, як гэта было на працягу стагоддзяў, за Хрыстом i Яго Евангеллем, якое пакiнула такi глыбокi след у армянскай культуры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.