2008-02-26 13:54:58

Папа аб хрысьціянскай пэрспэктыве жыцьця і сьмерці


“Госпад жыцьця прысутны пры хворым як Той, які дае жыцьцё. Цераз сьмерць адкрываецца для кожнага з нас поўнае і канчатковае жыцьцё”. Гэтую хрысьціянскую пэрспэктыву хваробы і сьмерці Бэнэдыкт 16 прадставіў перад удзельнікамі кангрэсу, зарганізаванага Папскаю Акадэміяю “Про Віта”. Кангрэс прысьвечаны апецы над цяжка хворымі ды паміраючымі. У ім прыймае ўдзел больш за 300 спэцыялістаў з этыкі, мэдыцыны, права і тэалогіі. Папа ў сваёй прамове да ўдзельнікаў кангрсу падкрэсьліў асаблівае пакліканьне супольнасьці веруючых да суправаджаньня паміраючага ў яго сустрэчы з Богам—Крыніцы Жыцьця і Любові.
Увесь грамадзтва цераз свае цывільныя ўстановы і санітарную службу пакліканае да пашаны жыцьця і годнасьці цяжка хворых ці паміраючых асоб- сказаў Сьвяцейшы Айцец. На цэлым грамадзтве , асабліва на тых, якія маюць дачыненьне да мэдычных навук, ляжыць абавязак выказваньня салідарнае любові. Яны маюць ахоўваць і шанаваць чалавечае жыцьцё ў кожнай хвіліне ягонага земскага жыцьця—а перад усім тады, калі яно церпіць хваробы ці ёсьць ў канчатковай фазе”- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.