2008-02-26 13:50:30

Маладыя паэты адзначылі Дзень Народзінаў Барадуліна


24 лютага споўнілася 73 гады народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Сам паэт ня надта любіць гэтае сьвята, таму цэлы дзень ягоны мабільнік маўчаў.
Маладыя беларускія літаратары вырашылі правесьці вечарыну-ўшанаваньне дзядзькі Рыгора. На жаль, спадар Барадулін па стане здароўя ня змог прысутнічаць на імпрэзе, таму дзея ў фальварку “Добрыя Мысьлі” адбылася безь яго.
Ідэя вечарыны належала маладому барду Андрэю Бананаву, рыхтавацца дапамагала паэтка Віка Трэнас.
На вечарыне выступіла каля пятнаццаці паэтаў і бардаў – Віктар Іваноў, Зьміцер Вішнёў, сам Андрэй Бананаў, Віка Трэнас ды іншыя.
Ганаровым госьцем вечарыны стаў беларускі цыган зь Лёндану Вальдэмар Калінін, які даўно сябруе з Барадуліным. Спадар Вальдэмар прачытаў верш па-цыганску, прысьвечаны Рыгору Барадуліну, а пасьля сам пераклаў гэты верш на беларускую.
Удзельнікі казалі шмат цёплых словаў пра Рыгора Барадуліна, чыталі на памяць ягоныя вершы, сьпявалі песьні на ягоныя словы. Дзядзька Рыгор перадаў усім па тэлефоне шчырыя словы падзякі.








All the contents on this site are copyrighted ©.