2008-02-23 11:18:11

Католiкi свету дапамагаюць хрысцiянам Святой Зямлi i ўсяго Блiзкага Усходу.


Падтрымаць прысутнасць хрысцiянаў на Святой Зямлi ў’яўляе сабой пэўны ўклад у пабудову мiра ў гэтым пакутуючым месцы. Гэта асноўная думка, выказаная ў лiсце, якi суправаджае збор сродкаў накiраваных на падтрымку Царквы на Святой Зямлi. Згаданая iнiцыятыва пройдзе па ўсiм свеце. Яна запланавана на Вялiкую Пятнiцу бягучага года. Лiст, надрукаваны ў ватыканскай афiцыйнай газеце “L’Osservatore Romano”, падпiсаны кардыналам Леонардо Сандрi i арцыбiскупам Антонiо Марыя Вельо, Прэфектам i сакратаром Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў.
У дакуменце падкрэслiваецца патрэбнасць “падтрымкi гэтай жыццёвай неабходнасцi для Царквы i чалавецтва” i звяртаецца ўвага на трывалы заклiк Свяцейшага Айца за мiр на Святой Зямлi i на ўсiм Блiзкiм Усходзе.
У асаблiвы спосаб прыпамiнаюцца тры заклiка, якiя, практычна, з’яўляюцца “трыптiхам мiра”. Першы з iх – гэта вiзiт Бенедыкта XVI° у Кангрэгацыю да спраў Усходнiх Цэркваў з нагоды 90 гадавiны яе заснавання. “Я заклiкаю, - сказаў тады Папа, - да мiру на Святой Зямлi, у Iраку i ў Лiване... Цэрквы i вучнi Пана павiнны мець магчымасць заставацца ў месцах, дзе нарадзiўся Божы Провiд; там, адкуль паходзiць пачатак хрысцiянства. На працягу стагоддзяў хрысцiяне выявiлi сваю бясспрэчную i непарушную любоў да ўласнай веры, да ўласнага народа i да сваёй зямлi”.
У другiм заклiке, якi быў зроблены 17 чэрвеня 2007 года пад час Багародзiчнай малiтвы “Анджелус” у iтальянскiм горадзе Ассiзi, Папа сцвердзiў: “ Лiчу маiм абавязкам звярнуцца з гэтага месца з неадкладным i поўным глыбокага жалю заклiкам дзеля таго, каб былi пакiнутыя усе ўзброеныя канфлiкты, якiя напаўняюць зямлю крывёй, пакiнце зброю. Жадаю, каб на месца нянавiсцi прыйшла любоў, на месца абразы – прабачэнне, а на месца сваркi – еднасць… Нашы думкi накiраваны перад усiм да Святой Зямлi, якую так любiў Святы Францiшак, да Iрака, да Лiвана, да усяго Блiзкага Усхода”, - сказаў Свяцейшы Айцец.
I ў рэшце, у згаданым артыкуле прыпамiнаюцца словы Папы, прамоўленыя iм пад час аўдыенцыi 21 чэрвеня 2007 года з членамi арганiзацыi Аб’яднанне спраў па аказанню дапамогi Усходнiм Цэрквам: “Я зноў звяртаюся да Сэрца Бога, Стварыцеля i Айца, каб папрасiць у Яго з вялiкiм даверам за тых, што маюць асаблiвую адказнасць за гарантыю мiра для ўсiх, вызваляючы людзей ад смяротнай хваробы рэлiгiйнай, культурнай, гiстарычнай i геаграфiчнай дэскрымiнацыi”.
Занепакоенасць аб мiры выказвае i Кангрэгацыя да спраў Усходнiх Цэркваў, якая непасрэдна займаецца становiшчам хрысцiянаў на Святой Зямлi. У прыватнасцi, супрацоўнiкi Кангрэгацыi звярнулiся да усiх каталiцкiх бiскупаў з просьбай ахвяраваць сродкi на падтрымку хрысцiянаў Блiзкага Усходу.
Згодна iснуючым правiлам, зацверджаным Свяцейшым Айцом, пасля атрымання згаданых сродкаў праз Апостальскiя нунцыятуры, Кангрэгацыя накiруе iх розным царкоўным арганiзацыям у Лiване, Сiрыi, Iраку, Ярданii, Ягiпту, Iзраiлi i ў Палестыну.
Асаблiвая ўвага будзе нададзена Кангрэгацыяй таксама выхаваўчым установам, сярод якiх каталiцкiя школы i Бэтлiемскi унiверсiтэт. Таксама будуць выдаткаваны сродкi на падтрымку каардынацыйнай дзейнасцi школаў, якiмi займаецца Сакрытарыят Салiдарнасцi , што мае сваю сядзiбу ў Ерусалiме. Частка сабранай суммы будзе накiравана Iтальянскаму Цантральнаму камiтэту да спраў навучання свецкiх студэнтаў, якiя паходзяць са Святой Зямлi i ўсяго Блiзкага Усхода, а таксама святароў, якiя прыехалi з гэтага рэгiёна i займаюцца ў розных навучальных установах у Iталii.
Акрамя таго, у 2007 годзе было выдаткавана 500.000 долараў ЗША на пабудову 10 кватэраў у Бэтлiеме i яшчэ 500.000 долараў на рамонт мельхiтскай школы ў Магхары.







All the contents on this site are copyrighted ©.