2008-02-21 14:13:18

Эксперты па палітычных і рэлігійных стасунках у свеце выказалі трывалую надзею на палепшанне адносінаў урада Кітаю да католікаў краіны на базе нармалізацыі і развіцця дыялогу са Святым Пасадам.


Сёння становішча католікаў у Кітаі нялёгкае. Дагэтуль кітайскі Касцёл, які знаходзіцца ў складзе Сусветнае каталіцкае Царквы, не мае свабоды. Ёсць канкрэтныя цяжкасці выконваць навучанні, якія ўтрымліваюцца ў мінулагоднім спецыяльным пасланні Папы Бенедыкта 16 да кітайскіх вернікаў. У інтэрв'ю, якое даў на просьбу агенства УКАН біскуп Ганконга кардынал Джозеф Зен Зе-кіўн, ён выказвае адабрэнне многім пераменам, якія назіраюцца зараз у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Легальная хрысціянская грамада, на думку кардынала, калі хоча падтрымліваць адносіны з Папам рымскім як кіраўніком Царквы - намеснікам апостала Пятра на ягоным Святым Пасадзе, павінны выказваць лаяльнасць да яго сваімі дзеяннямі. Пакуль гфакты не поўнасцю адпавядаюць дабразычлівым выказванням. У кітайскім друку таксама з'яўляюцца выказванні перасцярогі, што для навядзення парадку і дэманстрацыі "бесканфліктнасці" у сувязі з Алімпійскімі гульнямі могуць распачацца новыя рэпрэсіі супраць кітайскіх католікаў. Але, з іншага боку,- адзначаюць аглядальнікі, - у прэзідэнта і прэм'ер-міністра КНР заканчваюцца тэрміны паўнамоцтваў. Гэта дае спадзяванне, што яны чуюцца больш свабоднымі для новых ініцыятыў памягчэння ў адносінах да розных грамадскіх катэгорый. Калі так. можна чакаць паскарэння нармалізацыі адносінаў з дзяржавай Ватыкан і са Святым Пасадам. У гэтым напрамку падрыхтоўчыя працы нефармальных перагавораў 2007 году акажуць вялікае спрыянне. Да таго ж улады Кітаю аніколі не выказваліся негатыўна адносна Паслання Папы кітайскім католікам. Гэтыя станоўчыя знакі даюць права сцвярджаць, што сёлета будзе паступова развівацца дыялог свецкага Пекіна з хрысціянскім Рымам.








All the contents on this site are copyrighted ©.