2008-02-21 14:17:37

Свяцейшы Айцец спаткаецца з мусульманамi.


Кардынал Жан-Луi Торан, Старшыня Папскай рады да спраў межрылiгiйнага дыялога, у пачатку сакавiка спаткаецца з прадстаўнiкамi мусульманскага свету, каб абмеркаваць наступны крок у хрысцiянска-мусульманскiм дыялогу Сохаiл Накхуда, галоўны радактар часопiса “Islamica” у Ярданii, зазначыў, што спатканне з кардыналам назначана на 3-4 сакавiка. Накхуда быў адным са 138 мусульманскiх лiдэраў, якiя ў кастрычнiку мiнулага года накiравалi пасланне Свяцейшаму Айцу Бенедыкту XVI° i iншым хрысцiянскiм кiраўнiкам. Пасланне мела на мэце прыкласцi новыя высiлкi на шляху дыялогу памiж двума рэлiгiямi, заснаваным на супольнай упэўненасцi ў iснаваннi Адзiнага Бога, у Божай Любовi да чалавецтва i ў абвязку любiць адзiн iншага. У лiстападзе Папа запрасiў групу мусульманскiх лiдэраў спаткацца з iм i правесцi спатканне з Папскай радай да спраў мiжрэлiгiйнага дыялога i з супрацоўнiкамi Папскага iнстытута арабскiх i Iсламскiх даследванняў i Папскага Грыгарыянскага унiверсiтэта. Пяць са згаданых 138 асобаў возьмуць удзел у сакавiцкiм спатканнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.