2008-02-21 14:20:12

Ва Украiне быў зроблены пераклад Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы ў перакладзе на ўкраiнскую мову.


Прэзентацыя ўкраiнскага пераклада Кампендiума сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы, у якiм падаецца стогадовая праца Царквы ў сацыяльнай галiне, адбылася 5 лютага ў вядомым унiверсiтэте “Кiева-Магiлянская лаўра”. Прадставiў Кампендiум кардынал Ренато Раффаэле Мартiно, якi кiраваў яго падрыхтоўкай.
Як паведамiлi ў Камiсii “Справядлiвасць i мiр” Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы, кардынал Мартiно, што ўзначальвае таксама Папскую раду да спраў эмiгрантаў i пiлiгрымаў, наведаў Украiну з афiцыйным вiзiтам. Пад час паездкi, якая запланавана на 3-6 лютага, ён наведаў Львоў i Кiеў.
Пад кiраўнiцтвам кардынала Мартiно Папская рада “Справядлiвасць i мiр” завершыла на працягу 5 гадоў працу па сiнтэзу сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы, якую яму даручыў Ян Павел II°. Вынiкам гэтай працы ў 2004 годзе i была публiкацыя згаданага дакумента. Украiнскi пераклад зрабiла выдавецтва айцоў-дамiнiканаў “Кайрос”, па блаславенству Сынода бiскупаў УГКЦ i Канфярэнцыi рыма-каталiцкiх бiскупаў Украiны.
“Компендiум – гэта сваеасаблiвы каментарый, з дапамогай якога мы вучымся ўжываць Божае слова ў штодзённым жыццi. Гэты пераклад, безумоўна, узбагацiць украiнскую рэлiгiйную лiтаратуру, але сапраўдная мэта яго – не толькi папоўнiць прафiсыйную лiтаратуру, але i заахвоцiць вернiкаў здзяйсняць Божую навуку. Гэтым будуць карыстацца ўсе”- зазначыў у сваiм уступным слове галава УГКЦ, кардынал Любамiр Гузар.
У сваю чаргу галава рыма-католiкаў Украiны, кардынал Марьян Яворскi, зазначыў, што “У Кампендiуме выразна адзначаецца занепакоенасць Яна Паўла II° аб сучасным свеце. Няхай гэта выданне будзе таксама падзякай Пану ад Папы-славянiна, i, у той жа час, указвае на нашы грамадскiя абавязкi, якiя паходзяць ад прынятай Таямнiцы Хросту”.
Арганiзатарам вiзiта кардынала Мартiно i прэзiнтацыi ўкраiнскага пераклада Кампендiума была Апостальская нунцыятура, якую ўзначальвае арцыбiскуп Iван Юркавiч.
Кардынал Мартiно правёў шэраг спатканняў у Львове. 4 лютага, пад час спаткання з прадстаўнiкамi сацыяльных арганiзацый у Львове, кардынал прадставiў свае меркаваннi аб мiры i асабiстай сацыяльнай адказнасцi. Кардынал Мартiно спаткаўся таксама з студэнтамi i выкладчыкамi Украiнскага каталiцкага унiверсiтета, дзе прачытаў лекцыю на тэму “Мiр i вайна ў сучасным свеце: выклiкi, якiя стаяць перад Царквой”.







All the contents on this site are copyrighted ©.