2008-02-20 14:19:17

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 20-га лютага


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку Папа сустрэўся ў Базыліцы Сьвятога Пятра з індывідуальнымі пілігрымамі і вернікамі а затым у зале імя Папы Паўла 6-га з зарганізаванымі групамі. Была гэта сёмая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
Працягваючы роздумы аб Сьвятым Аўгустыне- сказаў Бэнэдыкт 16 у часе сёньняшяне аўдыенцыі- мы жадаем прыглянуцца ( ў вялікім скароце) ягонаму навучаньню.
Пакінуў па сабе вялікую спадчыну, якая зрабіла вялікі ўплыў не толькі на гісторыю Царквы. Прыкладам гэтага ёсьць напісаныя каля 4-х сотавага году ягоныя вызнаньні, якія цешыліся на працягу стагоддзяў вялікаю папулярнасьцю і пачэсным месцам у літаратуры. У сваіх пісьмах Сьвяты Аўгустын кранаў філазофскім, тэалагічныя, аскетычна-маральныя ды іншыя пытаньні.
RealAudioMP3 Па сёньня зьбераглося больш за трыста ягоных пісьмаў і каля 600 казаньняў.
Крыніцы падаюць- зноў сказаў Папа да прысутных вернікаў- што магло б быць каля 3-4 тысяч казаньняў, якія зьяўляюцца плодам 40-а гадовага прапаведваньня. У гадах 413-426 узьнік твор “De civitate Dei”. Ён знаёміць з гісторыяю чалавецтва, якое ёсьць ведзенае Божым Провідам, чалавецтва падзеленага паміж жаданьнем будаваць Божую грамадзкасьць “Civitate Dei” і земскага грамадзтва “Civitate Terrena”.
Творам асабліва тэалагічнага значэньня- сказаў яшчэ Папа- ёсьць Трактат “De Trinitate” аб Сьвятой Тройцы, які быў напісаны на аснове Сьвятога Пісаньня і навукі Царквы.
Вялікі водгук мелі таксама катахэтычныя пісьмы, напрыклад пачатковае навучаньне катэхізісу ды палемічныя пісьмы. Гэтае навучаньне аж па сёньня астаецца актуальным- сказаў на заканчэньне сёньняшняе катахэзы Бэнэдыкт 16- узбагачаючы тых, якія з імі знаёмляцца і па прыкладзе Сьвятога Аўгустына ўздымаюць дыялог з Богам ды з самым сабою.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.