2008-02-19 13:34:26

Славакія: Грэка-каталіцкі Мітрапаліт пераняў свой пасад


Каталіцкі Касьцёл у Славакіі ўводзіць у жыцьцё рашэньні Папы Бэнэдыкта 16, якія тычацца новае тэрытарыяльнае арганізацыі.
У суботу 16-га лютага ў Прэшаве быў высьвячаны першы біскуп новае Грэка-каталіцкае Епархіі ў Братыславе. Ім стаў Пэтэр Руснак.
За тое у нядзелю 17-га лютага адбыліся ўрачыстасьці зьвязаныя з паднясеньнем грэка-каталіцкае Царквы Славакіі да рангу Мітраполіі ды з назначэньнем новага Мітрапаліта Епарха Яна Бабьяка. “Наша вера, прысутная на гэтых тэрыторыях у памерах падвойнага абраду: ўсходняга і заходняга забавязвае нас да таго, ка мы былі памостам паміж Усходам і Захадам- сказаў эмэрытаваны Прэфэкт Кангрэгацыі да спраў Эвангэлізацыі Народаў кардынал Томко.








All the contents on this site are copyrighted ©.