1 сакавіка 2008 г. з нагоды VI Еўрапейскага дня студэнтаў універсітэтаў а 18-й гадзіне
ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будзе ўсталяваны
малітоўны тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі злучыць
паміж сабою Мінск і Апостальскую Сталіцу. Тэлемост праводзіцца штогод падчас Вялікага
посту, каб у ружанцовай малітве з’яднаць са Святым Айцом моладзь з розных куткоў свету.
Сёлета ў малітве са сваімі аднагодкамі, якія разам з Бэнэдыктам XVI збяруцца ў зале
Паўла VI у Ватыкане, будуць удзельнічаць маладыя людзі з Румыніі (Бухарэст), Італіі
(Неапаль), Францыі (Авіньён), Іспаніі (Таледа), Вялікабрытаніі (Эдынбург), ЗША (Нью-Йорк),
Кубы (Гавана), Бразіліі (Апарэсіда), Мексікі (Мехіка), Эквадора (Лоха) і Беларусі
(Мінск). Тэлемост з беларускага боку будзе рэалізоўвацца пры дапамозе Белтэлерадыёкампаніі.
Паводле Catholic.By