2008-02-18 15:26:27

Прапануем вам чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


458 Меркаваннi, якiя пададзены аб навуцы i тэхнiцы ўвогуле распаўсюджваюцца i на ўжытак iх асягненняў у натуральным асяроддзi i сельскай гаспадарцы. Царква высока ацэньвае пераважнасцi, якiя мы атрымлiваем цяпер – яшчэ можам атрымаць, таксама, – з вывучэння i ўжытку малекулярнай бiялогii з дадаткам iншых дысцыплiнаў – такiх, як генэтыка i яе галiны, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы i прамысловасцi”. Сапраўды, “пры правiльным ўжытку, тэхнiка магла б зрабiцца каштоўным iнструментам для вырашэння сур’ёзных праблем – у першую чаргу, праблем голада i хваробаў – дзякуючы развядзенню розных раслiнаў, больш дасканалых i ўстойлiвых, i дзякуючы вытворчасцi каштоўных лекаў”. Аднак важна падкрэслiць патрабаванне “правiльнага ўжытку”, бо “мы ведаем, што гэты патэнцыял не нейтральны: яго выкарыстанне можа спрыяць як прагрэсу, так i дэградацыi чалавека”. З гэтай нагоды “неабходна… захоўваць памяркоўнасць i ўважлiва разглядаць прыроду, мэты i метады, што належаць да розных тэхналогiй”. Такiм чынам, навукоўцы павiнны “сапраўды выкарыстоўваць свае даследваннi i тэхнiчныя магчымасцi для служэння чалавеку”, умеючы падпарадкоўваць iх “маральным прынцыпам i вартасцям, якiя адпавядаюць годнасцi чалавека i ў поўнай меры рэалiзуюць гэту годнасць”.
459 Галоўны арыенцiр для любога ўжытку навуковых i тэхнiчных асягненняў – павага да чалавека, якая абавязкова суправаджаецца адпаведнай увагай да iншых жывых стварэнняў. Маючы намер змянiць iх, “трэба браць пад увагу прыроду кожнай iстоты i яе сувязь з упарадкаванай сiстэмай”. У гэтым сэнсе грандыёзныя магчымасцi бiялагiчных даследванняў выклiкаюць глыбокую занепакоеннасць, бо “мы яшчэ не здольныя ацанiць парушэннi ў прыродзе з-за неразборлiвых генетычных манiпуляцый i дрэнна абдуманага развiцця новых формаў раслiн i жывёлаў, не кажучы аб недапушчальных формах умешальнiцтва i працэс нараджэння самога жыцця чалавека”. Сапраўды, “выяўлена, што ўжытак некаторых адкрыццяў у прамысловасцi i ў сельскай гаспадарцы з часам прыводзiць да адмоўных вынiкаў. Зробiм жорсткую выснову: нiякае ўмяшальнiцтва ў адну галiну экалагiчнай сiстэмы не павiнна адбывацца без улiку яго наступстваў для iншых сфераў i, увогуле, для дабрабыту будучых пакаленняў”.
460 Такiм чынам, чалавек не павiнен забываць, што “яго здольнасць пераўтвараць i, у нейкiм сэнсе, ствараць свет уласнай працай… заўсёды заснаваны на тым, што Бог першапачаткова падарыў нам створанае Iм”. Чалавек не павiнен “вольна распараджацца зямлёй, падпарадкоўваючы яе без межаў уласнай воле, нiбыта ў зямлi няма ўласнай формы i першапачатковага назначэння, якiя даў ёй Бог, а чалавек можа, натуральна, развiваць, але не перакручваць. Калi дзейнiчаць такiм чынам, “заместа таго, каб супрацоўнiчаць з Богам у справе стварэння, чалавек падмяняе Бога сабой, i ў рэшце прырода пратэстуе па ягонай вiне, бо ён не кiруе, але, хутчэй, выкарыстоўвае яе не належным чынам”.
Калi чалавек уплывае на прыроду , не злоўжываючы ёй i прыносячы ёй шкоды, магчыма сказаць, што ён “умешваецца не дзеля таго, каб змянiць прыроду, але каб дапамагчы ёй развiвацца i быць пажаданай Богу. Працуючы ў гэтай – безумоўна, дэлiкатнай – галiне, даследчык выконвае задуму Бога. Бог пажадаў, каб чалавек быў каралём стварэння”. На самой справе, Сам Бог надае чалавеку гонар супрацоўнiцтва з Iм, ужываючы ўсе сiлы розума ў справе стварэння.

III. Крызiс у адносiнах памiж чалавекам i навакольным асяроддзем.
461 Бiблiйная навiна i царкоўнае Настаўнiцтва – вось галоўныя арыенцiры для ацэнкi праблем, якiя ўзнiкаюць у адносiнах памiж чалавекам i навакольным асяроддзем. У аснове гэтых праблем магчыма ўгледзiць прэтэзу на безумоўную ўладу над светам з боку чалавека, якi зневажае маральны парадак, бо менавiта ён павiнен быць выкарыстаны ў чалавечай дзейнасцi.
Тэндэнцыя да неразумнай эксплуатацыi рэсурсаў стварэння – вынiк працяглага гiстарычнага i культурнага працэса: асаблiва сучаснай эпохi – узрастаючая здольнасць чалавека змяняць свет. Заваёвы i выкарыстанне рэсурсаў зрабiлiся важным i ўсеахопным аспектам, якi сёння пачаў пагражаць гасцiннасцi навакольнага асяроддзя: разглядаючы яго як “рэсурс”, мы рызыкуем пазбавiцца “хаты”. Часам здаецца, што з-за магутных сродкаў, якiя пераўтвараюць свет, атрыманых на аснове тэхналагiчнай цывiлiзацыi, раўнавага памiж чалавекам i навакольным асяроддзем асягнула крытычнай мяжы.
462 Прырода здаецца iнтрументам у руках чалавека, рэчаiснасцю, якой ён трывала павiнен манiпуляваць, асаблiва з дапамогай тэхналогii. На аснове прапановы, праверку памылковага, што колькасць энэргii i рэсурсаў, якiмi магчыма карыстацца, не абмежавана, што магчыма iх хуткае аднаўленне i што адмоўныя наступствы манiпуляванню прыродным парадкам лёгка знiкнуць, распаўсюдзiлiся рэдукцыянiстская канцэпцыя, якiя разглядаюць натуру ў механiстычным сэнсе, а развiццё – у выкарыстальным. Першанства маюць тыя, што жадаюць “рабiць” i “мець”, а не тыя, што жадаюць “iснаваць”, i гэта прыводзiць да цяжкiх формаў чалавечай адчужальнасцi.
Падобнае стаўленне паходзiць ад не навукова-тэхнiчных даследванняў, а з сiеныстскай i тэхнакратычнай iдэялогii, якая iмкнецца iх кантраляваць. Навука i тэхнiка, у сваiм развiццi, не знiшчаюць патрэбу ў трансцэндэнтным i ўласна не служаць нагодай да радыкальнай секулярызацыi, якая вядзе да нiгiлiзму; рухаючыся па гэтаму, яны задаюць пытанне аб уласным сэнсе i спрыяюць росту павагi да транцэндэнтнай павагi да чалавечай асобы i самога стварэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.