2008-02-18 13:54:51

Ватыкан пра незалежнасьць Косава


Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбарді сказаў, што ў рашаючым моманце гісторыі Папа Бэнэдыкт 16 маліўся за народы Сэрбіі і Косава. Далей айцец Лёмбарді падкрэсліў, што Апостальская Сталіца з увагаю сочыць за разьвіцьцём здарэньняў. У цяпершнім моманце Апостальская Сталіца адчувае, перад усім адказнасьць, якая выплывае са сваёй маральнай і духоўнай місіі—сказаў Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану- якая тычыцца таксама міру і ўласьцівага ладу ў адносінах паміж народамі. Дзеля гэтага Ватыкан заахвочвае ўсіх, асабліва палітычнае кіраўніцтва Сэрбіі і Косава, да асьцярожнасьці і памяркоўнасьці. Просіць таксама рашучага і фактычнага заангажаваньня, з мэтаю прадухіліць экстрэмістычныя атакі і шуканьня ратунку ў насільлі, каб ужо цяпер стварыць перадумовы для будучыні, якая гарантавала б пашану, прымірэньне і супрацоўніцтва. У Косаве трэба прымяняць міжнародныя стандарты пашаны правоў нацыянальных меншасьцяў і ўсіх жыхароў, без огляду на этнічнае паходжаньне, рэлігію, мову ці нацыянальнасьць. Трэба чуваць таксама над аховаю хрысьціянскае спадчыны. Стабільнасьць у рэгіёне- сказаў на заканчэньне айцец Лёмбарді- трэба ўзмацоўваць ва ўсялякія спосабы.








All the contents on this site are copyrighted ©.