2008-02-18 14:02:06

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 17-га лютага


А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 падзякаваў усім, якія яго падтрымлівалі малітваю ў часе рэкалекцый Рымскае Курыі. У разважаньні гаварыў аб двух калонах, якія падтрымліваюць як пэрыяд Вялікага Посту так і цэлае жыцьцё. Расказвае аб гэтым фрагмэнт Эвангэльля, якое было чытанае ў Касьцёлах 17-га лютага ды прыповесьць аб спакушаньні Ісуса з першае нядзелі Вялікага Посту. Жыцьцё хрысьціяніна ў асноўным выказваецца пасхальнаю дынамікаю сьмерці і жыцьця- сказаў Папа Бэнэдыкт 16
RealAudioMP3 Перамяненьне папяраджае ўваскрасеньне, якое прадбачвае сьмерць. Ісус абьяўляе Апосталам сваю хвалу, каб яны мелі сілу аказваць супраціўленьне скандалу Крыжа і зразумелі, што каб дайсьці да Нябеснага Каралеўства трэба прайсьці многа цярпеньняў- сказаў Папа. Далей працягваў, што голас Айца з вышыні абвяшчае Ісуса сваім узлюбленым Сынам, дадаючы: “Яго слухайце”. Каб увайсьці ў Жыцьцё Вечнае трэба слухаць Ісуса, насьледаваць Яго на дарозе Крыжа, так як Ён нясучы у сэрцы надзею ўваскрасеньня – сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Папа папрасіў у вернікаў малітваў за Лібан. Прыпомніў, што ад трох месяцаў жыхары Лібану не могуць выбраць галавы сваёй дзяржавы. “Я з неспакоем сачу напружаньні, якія ўтрымліваюцца ў гэтай краіне”- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
RealAudioMP3
Намагньні, якія накіроўваюцца палажыць канец крызісу, паказваюць на намер выбраць Прэзыдэнта, які быў бы Прэзыдэнтам для ўсіх Лібанцаў, каб такім чынам даць асновы для пераадоленьня існуючых падзелаў. Разам з мараніцкім Патрыярхам і ўсімі біскупамі Лібану прашу вас- зьвярнуўся Сьвяцейшы Айцец да вернікаў прысутных на Плошчы Сьвятога Пятра- пра падтрымку маёй малітвы да Лібанскае Божае Маці, каб заахвоціла Яна жыхароў гэтага народу да стойкіх дзеяньняў у карысьць прымірэньня, шчырага дыялогу, мірнага суіснаваньня ды дабра самога Лібану”.








All the contents on this site are copyrighted ©.