Па блаславенству мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта 20-21 лютага бягучага года
пройдзе багаслоўскi семiнар пад назвай “Сучасныя мiсiянарска-катэхiзатарскiя методыкi
Праваслаўнай Царквы”. Арганiзатарамi семiнара з’яўляюцца: Хрысцiянскi адукацыйны цэнтр
iмя святых Мятода i Кiрыла, Iнстытут тэалогii iмя святых Мятода i Кiрыла БДУ i Царкоўнае
Мiсiянарскае аб’яднанне з Вялiкабрытанii. У семiнары прыйме ўдзел Мiсiянарскi аддзел
пры Свяшчэнным Сынодзе РПЦ МП. Мэта семiнара – пазнаёмiць зацiкаўленых прадстаўнiкоў
епархiй, святароў i свецкiх вернiкаў, студэнтаў багаслоўскiх навучальных устаноў з
сучасным вопытам увахода людзей у царкву, з вопытам далучэння вернiкаў да актыўнага
царкоўнага жыцця. На семiнары будуць прадстаўлены мiсiянарскiя i катэхiзатарскiя праграмы
РПЦ МП у Беларусi, будзе магчымасць абмена вопытам, магчымасць абмеркаваць далучэння
да царкоўнага жыцця ва ўмовах сучаснай Беларусi. Семiнар арганiзаваны як водгук на
заклiк Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусi,
аб тым, што “мiсiянарская i катэхiзатарская дзейнасць на прыхадскiм узроўнi – гэта
галоўная аснова ўсяго мiсiянарства Царквы, бо мiсiя Царквы заключана ў тым, каб перадаваць
свету i асабiсты, i сусветны вопыт хрысцiянскiх зносiнаў з Богам; вопыт штодзённага
жыцця хрысцiянскай суполкi, якая iснуе дзеля сваёй злучанасцi з Богам. Цяпер нам неабходна
вучыцца прапаведваць Эвангелле вернiкам, якiя валодаюць сучаснымi ведамi i тэхналогiямi;
якiя жывуць у вельмi складаным i далёка не найлепшым акружэннi розных субкультур,
сродкаў масавай iнфармацыi i камунiкацый; якiя, у рэшце, маюць абсалютна адрознае
ўспрыйманне свету i iншы менталiтэт, чым 10, 50, а тым болей 100 гадоў таму”, - зазначыў
Мiтрапалiт Фiларэт.