2008-02-15 14:00:53

Згода Папы на паскарэньне працэсу бэатыфікацыі законніцы Люцыі


Бэнэдыкт 16 даў дазвол на пачацьце бэатыфікацыйнага працэсу сястры Люцыі дос Сантос. Царкоўныя законы патрабуюць 5-ць гадоў чаканьня на распачацьце гэтага працэсу пасьля сьмерці кандыдата на алтар. Аб гэтай дыспэнсе Сьвяцейшага Айца паінфармаваў кардынал Мартінс. Прэфэкт Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў 13-га лютага старшынстваваў ў Коімры Сьвятой Імшы ў трэцюю гадавіну сьмерці законніцы. Ён падкрэсьліў, што рашэньне Папы ёсьць адказам на “просьбу біскупа Коімбры, якую падтрымалі іншыя біскупы ды вернікі з цэлага сьвету”. Гэта абазначае, што дыяцэзыльная фаза бэатыфікацыйнага працэсу славутае кармэлітанкі, падобным чынам як у прыпадку Яна Паўла ІІ ці Маці Тэрэзы, пачнецца раней чым прадугледжваць адпаведныя законы.
Сястра Люцыя памерла 13-га лютага 2005-га году, маючы 97-м гадоў. Была апошняю з трох пастушкоў, якім у 1917-м годзе абьявілася Божая Маці. Францішка і Гяцынту, якія памерлі неўзабаве пасьля абьяўленьняў, Ян Павал ІІ бэатыфікаваў у 2000-м годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.