2008-02-14 15:55:41

Бiскупы Лiвана зноў заклiкаюць усiх грамадзянаў краiны да мiра.


Людзi не згодны з нiчым, дзяржаўныя ворганы заблакаваны”. Аб гэтым заявiлi маранiтскiя бiскупы, якiя выказваюць занепакоенасць з нагоды цяжкага крызiса ў Лiване, выхад з якога робiцца ўсё болей складаным. Як падкрэслiлi маранiтскiя бiскупы, пад час свайго чарговага штомесячнага спаткання ў Лiване склалася вельмi складаная сiтуацыя. “Было шмат спробаў дзеля таго, каб затрымаць войска i супрацьставiцца ролi Царквы. Гэта ёсць часткай праекта, якi накiраваны на тое, каб абязлюдзiць Лiван i прымусiць моладзь да эмiграцыi.”. Абмяркоўваючы сацыяльна-палiтычную сiтуацыю, бiскупы адзначаюць, што супярэчаннi рашэнням ураду толькi прыносяць шкоду грамадзянам i iх правам”.
Ужо 19 студзеня бягучага года маранiтскiя бiскупы адзначылi “драматычную сiтуацыю ў якую трапiў Лiван, i якая тычыцца ўсiх устаноў, як афiцыйных, так i грамадскiх, што не можа не выклiкаць занепакоенасцi”. Удзельнiкi спаткання ў сваiм пасланнi заклiкалi ўсiх лiванцаў, якiмi б не былi iх палiтычныя погляды, “задумацца аб iх сучасным становiшчы з мудрасцю i памяркоўна”. Бiскупаў занепакойвала, i занепакойвае цяпер, што тое што адбываецца ў Лiване скончыцца знiшчэннем дзяржаўных, грамадзянскiх i рэлiгiйных структур.
“Гэта ёсць нагодай, - зазначаюць бiскупы, - усiм лiванцам вярнуцца да ўласных каранёў i ўжыць гэта дзеля таго, каб вызвалiць сваю краiну ад небяспекаў, якiя ёй пагражаюць”. “Эканамiчны крызiс усё больш павялiчваецца. Усе, а першую чаргу адказныя асобы, павiнны сур’ёзна падумаць i знайсцi рашэннi, здольныя выратаваць лiванскi народ з гэтай сiтуацыi, якая ёсць вынiкам палiтычнага крызiса”.
“Царква, - гаворыцца ў далейшай частцы паслання, - заклiкае ўсiх лiванцаў i, у асаблiвы спосаб сваiх вернiкаў, звярнуцца да Бога, каб натхнiцца Яго навучаннем, каб узмацнiць iх братэрскiя пачуццi i намаганнi з мэтай пазбавiцца небяспекаў, што пагражаюць iх Радзiме. У той жа час яны запрашаюць адказных асобаў аднавiць як мага хутчэй дзейнасць дзяржаўных устаноў, паведамiць аб выбарах новага Прэзiдэнта Рэспублiкi, аб стварэннi новага ўрада, заснаванага на нацыянальнай еднасцi, якое будзе створана на аснове справядлiвага закона аб выбарах, якi будзе гарантаваць прадстаўнiцтва ў iм усiх”.
На чале з патрыярхам, галавой Маранiтскай Царквы, бiскупы выказалi iх поўную салiдарнасць “у адносiнах таго, што тычыцца кампанii нападкаў на Патрыярха i на Царкву”. На прыканцы паслання яго аўтары заклiкаюць пакiнуць варожасць, заснаваную на палiтыцы, дзеля таго, каб мець магчымасць разам падумаць аб будучынi Лiвана”.







All the contents on this site are copyrighted ©.