2008-02-13 13:22:08

Галава прэсавай службы Апостальскай сталiцы звярнуўся да вернiкаў са сваiмi разважаннямi на Вялiкi Пост.


Кiраўнiк прэсавай службы Апостальскай сталiцы, а. Федэрыко Ломбардзi звярнуўся да вернiкаў з разважаннямi пад назвай “Пост выяваў”. Ён пiша: “Пост выяваў неабходны, але мы маем патрэбу i ў ачышчальных выявах. У размовах Папы з рымскiмi святарамi на пачатку Вялiкага Посту была адзначана асаблiвая неабходнасць разважання над сучаснасцю i першапачатковасцю.
Кажучы аб сведчаннi Эвангелля ў нашым культурным кантэксте, Папа звярнуў увагу на тое, што мы жывем у часы, перасычаныя словамi i выявамi. Гэтага так многа i яны так заплытаны, што губляюць сваю вартасць i складана зразумець iх глыбiнную сутнасць. Таму мы маем патрэбу не толькi ў цялесным пжасце, але болей ў “посце” слоў i выяў, каб знайсцi месца для развiцця сацыяльных адносiнаў. Гэта шлях разважанняў i важнага духоўнага пошука. Складанага, але жыццёва важнага. Гэта дысцылiна, магчыма акрэслiць яе як аскетычную ў сэнсе сацыяльных адносiнаў, з тым каб ведаць, як яе прытрымлiвацца дзеля дабра, але не зрабiцца яе рабамi.
Але Папа прапануе яшчэ адну вартасную рэч. Ён заўважвае, што ёсць станоўчы ўзрост хрысцiянскага мастацтва i музыкi. Мы павiнны не толькi здолiць перайсцi праз павярхоўнасць, вульгарнасць i парнаграфiю, але павiнны актыўна супрацьставiцца гэтым з’явам, узнiмаючы наша бачанне i нажа ўнутранае жыццё, нашы ўражаннi i нашы ўнутраныя пачуццi, ачышчальную прыгажосць сапраўдных з’яў.
Езус ёсць сапраўднай выявай Бога, - нагадвае нам Папа, - пiша а. Федэрыко Ломбардзi. Трэба звярнуцца да разважанняў з фiзiчнымi вачамi i вачамi ўнутранамi, разважанняў не толькi над Эвагеллем, але i над кожнай формы прыгажосцi, якая здольна вызвалiць дух.
Цiшыня i сапраўдная прыгажосць – дзеля свабоды духа. Узвысiць узровень нашай веры, каб слухаць i бачыць, бо вера ёсць магчымасцю слухаць i бачыць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.