2008-02-11 10:38:44

У Ханоi маюць намер звярнуць канфiскаваны будынак Апостальскай нунцыятуры.


Прадстаўнiкi ўрада Уетнама паабяцалi звярнуць Каталiцкай Царкве канфiскаваны раней будынак былога пасольства Ватыкана ў Ханоi, калi святары затрымаюць хвалю масавых дэманстрацый пратэста. Намесьнiк мiнiстра нацыянальнай бяспекi Нгуэн Ван Хонг паабяцаў, што праблема будзе вырашацца паступова, i скончыцца зваротам будынка Царкве.
Гэты будынак, у якiм прадстаўнiцтва Ватыкана знаходзiлася з 1950 года, знаходзiцца ў цэнтры Ханоя, дзе кошт за кв. метр асягае 1000 долараў ЗША. Прадстаўнiкi Царквы лiчаць, што будынак быў незаконна канфiскаваны ў Царквы. Пратэсты працягваюцца ўжо тры гады, але цяпер яны набылi асаблiвую iнтэнсiўнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.