2008-02-11 10:39:27

Ва Украiне пройдзе семiнар для святароў, якiя працуюць у лекарнях.


Камiсiя да спраў духоўнай апекi хворых Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы праводзiць серыю навукова-практычных канфярэнцый i семiнараў для медычных капеланаў на тэму “Паклiканне служыць хвораму”. Мерапрыемствы пройдуць у двух гарадах – Iвана-Франкоўску i Львове – у рамках абвешчанага Сiнодам епiскапаў УГКЦ 2008 года, як Года хрысцiянскага паклiкання i з нагоды адзначэння 11 лютага XVI° Сусветнага дня хворага.
Як iнфармуе аддзел iнфармацыi УГКЦ, такiя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай азнакамлення удзельнiкаў са зразуменнем i бачаннем сучаснай медыцыны i Царквы i акрэслiць магчымыя шляхi паглыблення супрацоўнiцтва Царквы i дзяржавы ў галiне аховы здароў’я. Пад час канфярэнцыi i семiнараў будуць абмеркаваны шляхi фармiравання i развiцця святарскай дзейнасцi ў галiне медыцыны.
Удзел у канфярэнцыi прыймуць прадстаўнiкi дзяржаўнай улады, якiя адказваюць за ахову здароў’я, выкладчыкi медычных навучальных устаноў, непасрэдна медыкi, прадстаўнiкi духавенства, што працуюць у медычных установах.
На канфярэнцыi выступiць доктар Арнальдо Панграццы, прафесар Папскага мiжнароднага Багаслоўскага iнстытута, якi дзейнiчае ў галiне аховы здароў’я ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.