2008-02-11 10:40:26

Kaрдынал Карло Марціні, былы арцыбіскуп Мілана, тэолаг-бібліст, выказаў пажаданне, каб будучы восеньскі Сынод Біскупаў выпрацаваў практычныя рэкамендацыі па далучэнню ўсіх да Святога Пісання.


Прапанаваць вернікам і ўсім людзям учытацца якнайбольш уважліва ў Біблію і імкнуцца зразумець яе - вось што можа падвысіць Царква ў сваім звароце да Божага народу. Кардынал Марціні неаднаразова настойваў на Сынодзе, які быў бы поўнасцю прысвечаны Святому Пісанню. Ён нядаўна выказаў у друку спадзяванне, што біскупы выпрацуюць канкрэтныя пастырскія ініцыятывы для асягнення гэтае мэты. Сынод, які адбудзецца з 5 па 26 кастрычніка. Ён павінен валодаць пастырскаю пранікнёнасцю дзеля дапамоге самой Царкве.А Царква павінна прапанаваць католікам сапрадны шлях веравызнання , малітвы і служэння, заснаваны на Бібліі. т
Вось такімі думкамі падзяліўся адзін з самых бліскучых прадстаўнікоў каталіцтва на старонках езуіцкага часопіса "Цывілізацыя""La civilta catolica"-







All the contents on this site are copyrighted ©.