2008-02-08 13:50:53

Абраны новы галава Грэцкай Праваслаўнай Царквы.


Мiтрапалiт Фiваў i Лiвадыi Еранiм абраны галавой Грэцкай Праваслаўнай Царквы. Па старажытнай традыцыi, перад катэдральным саборам Афiнаў быў тры разы запалены i згашаны лiхтар, што ёсць знакам абрання новага архiепiскапа.
Новаабраны архiепiскап атрымаў большасць галасоў галасаваўшых мiтрапалiтаў. Ён нарадзiўся ў горадзе Iнофiта ў 1938 годзе. З 1978 да 1981 года займаў пасаду сакратара Святога сынода Грэцкай Праваслаўнай Царквы, афiцыяльная назва якой “Эладская Праваслаўная Царква”. Потым ён займаў пасаду епiскапа Фiў i Левадii.
Мiтрапалiт Еранiм вельмi паважаецца не толькi духавенствам, але i вернiкамi. Пасля смерцi арцыбiскупа Хрыстадуласа 28 студзеня бягучага года ён быў прапанаваны ў якасцi галавы Грэцкай Праваслаўнай Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.