2008-02-07 14:55:02

Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій 2-гі накіраваў з нагоды 40-годдзя каталіцкай міласэрднай Грамады святога Эгідыя віншаванне фундатару і кіраўніку, прафесару Андрэа Рікардзі.


" Паважаны прафесар Рікардзі! Сардэчна віншую Вас - а ў вашай асобе і ўсіх членаў Грамады святога Эгідыя - са знамянальнай датай 40-годдзя з дня яе заснавання. Грамада аб'ядноўвае хрысціянаў, якія імкнуцца ажыццявіць эвангельскія ідэалы праз дапамогу патрабуючым, клопат аб хворых і старых, удзел у міратворчай дзейнасці. Немагчыма абыйсці ўвагаю і актыўную дзейнасць кіраўніцтва і членаў Грамады святога Эгідыя ў галіне міжхрысціянскага і міжрэлігійнага дыялогу. Галоўнаю мэтай гэтых намаганняў нязменна з'яўляецца асягненне міра і ўзаемапаразумення між прадстаўнікамі розных веравызнанняў і культур. мы з'яўляемся сведкамі важнага ўклада, які заснаваная Вамі Грамада ўносіць у справу развіцця праваслаўна-каталіцкага дыялогу, надзвычай неабходнага для сумеснага сведчання сучаснаму свету аб традыцыйных каштоўнасцях хрысціянства.
Жадаю Вам і ўсім членам Грамады святога Эгідыя міра, дабрадзеяння і дапамогі Божае ва ўсіх добрых пачынаннях.
З любоўю аб Госпадзе +АЛЕКСІЙ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І УСЯЕ РУСІ







All the contents on this site are copyrighted ©.