Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта шостая сустрэча Бэнэдыкта 16-га
з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў
сьвету. Сёньня, ў Папяльцовую Сераду- сказаў Папа- мы ўваходзім у час Вялікага
Посту, ажыўляныя духам малітвы і разважаньняў, пакуты, посту і ахвярнае любові Мы пачынаем
асаблівы літургічны пэрыяд, які падрыхтоўвае нас да сьвяткаваньня Вялікае Ночы і запрашае
да таго, каб мы надавалі нашаму хрысьціянскаму жыцьцю больш рашучую форму, таму, што
штодзённыя заняткаі, турботы і неспакоі спрычыняюць тое, што мы упадаем у навык і
яны выстаўляюць нас на небясьпеку забыцьця пра тое, як надзвычайнаю зьяўляецца рэчаіснасьць
ў якую ўвёў нас Ісус. Трэба- працягваў сваю катахэзу Сьвяцейшы Айцец- каб мы што-дня
нанава пачыналі нашу дарогу эвангэльскага жыцьця. Цераз старажытны абрад пасыпаньня
попелам галоваў Касьцёл уводзіць нас у Вялікі Пост быццам-бы ў 40-а дзённыя рэкалекцыі.
Клімат гэтага часу- зноў сказаў Бэнэдыкт 16—дапамагае нам нанава адкрыць велічыню
дару веры, які мы атрымалі ў Сьвятым Хросьце, і схіляе нас да таго, каб прыступалі
да Сакраманту Прымірэньня давяраючы Божай Міласэрнасьці нашае намаганьне наверненьня.
У Вялікім Посьце- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- Касьцёл ідучы за Эвангэльлем
прапануе, каб мы ў асаблівы спосаб уздымалі намаганьні духоўнага аднаўленьня, якімі
ёсьць малітва, пост і міласьціна. На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы
Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы
на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.