2008-02-05 14:40:27

Кардынал Леонардо Сандрі наведае гэтым летам Украіну. Старшыня Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Ватыкану пацвердзіў гэта падчас прыняцця ўладыкаў УГКЦ у сваёй рэзідэнцыі ў Рыме.


Атрыманае раней запрашэнне ад цывільнага і царкоўнага ўрада Ўкраіны, такім чынам, прынятае з пашанай. Старшыня кангрэгацыі адзначыў айцам, што роля Ўкраінскай грэка-каталіцкай Царквы з'яўляецца фундамантальнай у мазаіцы ўсходняга хрысціянства. Візіт Ad Limina даў магчымасць біскупам з Украіны маліцца і гутарыць з Папай Бенедыктам 16 і ягонымі бліжэйшымі супрацоўнікамі, кіраўнікамі многіх Кангрэгацый Святога Пасаду. У прыватнасці, кардынал Леонардо Сандрі выказаў думку аб тым, што ўнутранае абнаўленне УГКЦ і спосаб яе звароту да выклікаў міграцыі так многіх вернікаў гэтае грамады можа прынесці мноства дабра усяму Ўсходнему каталіцтву. "Роля вашае Царквы, найбольшай і вельмі развітай, з моцнымі фармацыйнымі і культурнымі ўстановамі, годнымі гонару, з'яўляецца асновапалягаючай... Хрысціянскі Ўсход глядзіць на ўкраінцаў з пашанай і даверам таму, што многія з іх свабодна прыбываюць у многія часткі свету, перш за ўсё, у Заходнюю Еўропу. Адносна свайго візіту ў Украіну, старшыня Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў выказаў надзею,што ён станецца знакам супрычаснасці і царкоўнага братэрства,.. каштоўнай магчымасцю глыбей і непасрэдна пазнаёміцца з УГКЦ.







All the contents on this site are copyrighted ©.