2008-02-04 10:33:44

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 3-га лютага


А паўдні гэтага дня Сьвяцейшы Ай цец сустрэўся з вернікамі і паломнікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім навучаньні, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16-ы маліўся за мір і прымірэньне ў Кэніі, Іраку ды Калюмбіі. Заавхоціў вернікаў да падтрымкі пасьвячаных асоб ды заангажаваньня ў абарону жыцьця. Пажадаў, каб Вялікі Поост, які пачнецца неўзабаве, стаў нагодаю да шчырага наверненьня
RealAudioMP3 Заахвочваю вас да салідарнасьці з братамі і сёстрамі з Кэніі ў малітве за прымірэньне, справядлівасьць і мір у гэтай краіне. Папа пажадаў, каб ведзеныя перагаворы мелі посьпех і давялі да спраўнае развязкі канфлікту, які прынёс ужо так многа сьмяротных ахвяраў.
Сьвяцейшы Айцец спаслаўся таксама да трывожных вестак, якія надыходзяць з Іраку, дзе ганебнасьць здаецца ня ведае межаў. Папа зноў заступіўся за насельніцтвам гэтае краіны, якое выстаўленае на цяжкую спробу, молячыся за мір для яго. На заканчэньне разважаньня прыпомніў аб насільлі, да якога пастаянна даходзіць ў Калюмбіі. Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік, каб пакладзена канец нечалавечым вымушаньням, выкраданьням ды забойствам і пачата працэс прымірэньня, згоды, ўзаемнае пашаны, прывяртаючы братэрства і салідарнасьць. У зьмене паводзінаў можа быць дапаможным пэрыяд Вялікага Посту- сказаў Бэнэдыкт 16.
У Рыме пачне яго 6-га лютага традыцыйная літургія з абрадам пасыпаньня галоваў попелам, з удзелам Папы на Авэнтыне.








All the contents on this site are copyrighted ©.