2008-02-01 13:48:40

Польскi святар атрымаў прэмiю за вывучэнне матэр'ялаў ад супрацоўнiцтве каталiцкiх ксяндзоў са спецслужбамi.


Польскi ўпаўнаважаны да праў чалавека прысудзiў асаблiвую прэмiю святару, якi даследваў справы, злучаныя з супрацоўнiцтвам каталiцкiх святароў з спецслужбамi камунiстычнага рэжыма.
“Гэта прэмiя – знак прызнання ўсёй яго грамадскай дзейнасцi i, у прыватнасцёi, бескампрамiснага стаўлення да падзей мiнулага, - заявiў спецыялiст у галiне абароны праў чалавека Януш Каханоўскi пад час цэрымонii ўзнагароджання святара Тадэвуша Iсаковiча-Залескага, якая адбылася ў снежнi мiнулага года.
“Ён выказаў iмкненне сучаснiкаў ведаць праўду аб жыццi i поглядах людзй эпохi камунiзма, зазначыў Януш Каханоўскi, якому яшчэ ў 2006 годзе арцыбiскуп Станiслаў Дзiвiш забаранiў мець кантакты з прэсай. Гэта не перашкодзiла святару выдаць кнiгу, дзе указваецца некаторых ерархаў, якiя супрацоўнiчалi з спецслужбамi.
Iсаковiч-Залесскi атрымаў узнагароду хутка пасля таго, як абвiнавацiў членаў Польскай бiскупскай канфярэнцыi ў тым, што разгорнутая ёй кампанiя па вывучэнню супрацоўнiцтва святароў з камунiстамi зрабiлася, па сутнасцi, адбельваннем сакрэтных агентаў.
Большасць дыяцэзiй Каталiцкай Царквы ў Польшчы арганiзавалi камiсii па вывучэнню архiваў польскай Службы бяспекi пасля таго, як у студзенi мiнулага года арцыбiскуп Станiслаў Вельгус пакiнуў Варшаўскую катэдру, будучы абвiнавачаным ў супрацоўнiцтве з спецслужбамi.
Камiсiя, заснаваная нацыянальным епiскапатам, складаецца з чатырох бiскупаў i двух свецкiх прафесараў. Яна падцвердiла ў чэрвенi мiнулага года, што каля двух дзясяткаў з 132 iснуючых польскiх бiскупаў былi зарэгiстраваны як супрацоўнiкi спецслужбаў. Але iх iмёны не былi названы.
У лiстападзе прадстаўнiкi бiскупскай канфярэнцыi заявiлi, што члены камiсii прызналi ўсе абвiнавачваннi ў супрацоўнiцтве з уладай “недаказальнымi”. Бiскупы таксама паведамiлi, што iнфармацыя аб гэтым накiравана ў Ватыкан i яны лiчаць гэта пытанне закрытым.
“Мы салiдарны з меркаваннем тых бiскупаў, якiя з больлю адрэагавалi на абвiнавачваннi гэтага кшталту, было напiсана ў заяве канфярэнцыi. – У гiстарычнай перспектыве кантакты святароў з спецслужбамi камунiстычнай Польшчы могуць здавацца недапушчальнымi. Аднак у сацыяльна-палiтычных умовах таго часу, падобныя кантакты былi непазбежнымi i адбывалiся з ведання касцёльных уладаў”.
Тым ня меньш, у сваiм iнтерв’ю а.Тадэвуш Iсаковiч-Залескi заявiў, што камiсiя была створана “толькi для таго, каб змягчыць факты i абялiць мiнулае”. Яна зрабiла сур’ёзную памылку, калi абмежавалася толькi подпiсам падпiсаных заяў аб супрацоўнiцтве з сакрэтнымi службамi i рукапiсных даносаў. “Царкоўная ерархiя страцiла магчымасць зрабiцца маральным прыкладам, - кажа святар, - I мы яшчэ ўбачым да якiх вынiкаў гэта прывядзе”.







All the contents on this site are copyrighted ©.