2008-01-31 16:34:24

Мiтрапалiт Кiрыл даў iнтерв'ю польскаму каталiцкаму iнфармацыйнаму агенству "КАI".


У сваiм недаўнiм iнтерв’ю польскаму каталiцкаму iнфармацыйнаму агенству КАI мiтрапалiт Смаленскi i Калiнiнградскi Кiрыл (Гундзяеў) закранул праблему адносiнаў памiж Рускай Праваслаўнай Царквой i Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквой. Нягледзячы на тое, што мiтрапалiт зазначыў, “што Грэка-каталiцкая Царква iснуе i павiнна iснаваць, што нiкаго не трэба пераследаваць, нiкому не трэба перашкаджаць”, iншыя яго выказы аб Украiнскай Грэка-каталiцкай Царкве гучалi як папрок.
У прыватнасцi, мiтрапалiт Кiрыл зазначыў, што УГКЦ павiнна “прызнаць факт iснавання Праваслаўнай Царквы ва Украiне i не трэба яе аслабляць. Я, - сказаў праваслаўны ерарх, - маю на ўвазе становiшча ў Галiцыi. Таксама важна, каб Грэка-каталiцкая Царква прызнала, што яна ўзнiкла як лакальная з’ява на Захадзе Украiны пад уплывам пэўнай сiтуацыi i што месцам яе душпастырскай дзейнасцi з’яўляецца менавiта гэты рэгiён”.
Далей мiтрапалiт Кiрыл сказаў, што РПЦ МП не добра ставiцца да перанясення катэдры галавы УГКЦ у Кiеў. Ён таксама закрануў праблему пабудовы катэдры УПЦ МП у Львове. “Мне сорамна, - зазначыў праваслаўны ерарх, - гаварыць аб гэтым, але мы да гэтага часу не можам атрымаць у Львове зямельны ўчастак, каб пабудаваць наш храм. Мы пазбаўлены сваiх храмаў прымусова, нас проста выгналi”.
Па словах мiтрапалiта, трэба пачаць спакойны i разумны дыялог з мэтай рашэння канкрэтных iснуючых праблем.







All the contents on this site are copyrighted ©.