2008-01-30 11:06:13

Спачувальная тэлеграма Папы пасьля сьмерці арцыбіскупа Хрыстодуляса


У сваёй тэлеграме Бэнэдыкт 16 прыпомніў братэрскае прыняцьце, якое памёршы арцыбіскуп Хрыстодулёс падрыхтаваў у Афінах у месяцы травені 2001-га году для Яна Паўла ІІ а таксама ягоны візіт у Ватыкан у сьнежні 2006-га году. “Гэтыя здарэньні адкрылі новую эпоху сардэчнага супрацоўніцтва, больш часьцейшых кантактаў ды глыбокае прыязьні як таксама шуканьня еднасьці ў кантэксьце Эўропы, якая што-раз больш абьядноўваецца”- заўважыў Папа Бэнэдыкт 16.
Паховіны памёршага арцыбіскупа Афінаў абдуцца ў чацьвер 31-га студзеня. Хаўтурную Літургію адслужыць Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І-ы. З боку Ватыкану будуць прысутнымі: кардынал Пупар, эмэрытаваны старшыня Папскае Рады да спраў Культуры ды сакратар Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян біскуп Фарэль.








All the contents on this site are copyrighted ©.