2008-01-30 14:32:46

Памёр галава Грэцкай праваслаўнай Царквы.


Памёр арцыбiскуп Крыстодулос. “Гэта быў чалавек, якi адкрыў дзверы праваслаўнай Грэцыi для iншых хрысцiянскiх цэркваў i рэлiгiй. Ён зрабiў свой уклад у аб’яднанне Еўропы i шмат зрабiў для прызнання хрысяцiянскiх каранёў Еўропы, падзяляючы пазыцыю католiкаў. Гэта быў чалавек, якi узначальваў Правасласўную Царкву Грэцыi. Ён памёр 28 студзеня. Свае спачуваннi выказаў з гэтай нагоды таксама i каталiцкi архцыбiскуп Афiнаў, монс. Нiколас Фосколос. “Сярод нас былi розныя пункты гледжання па розных пытаннях, - заявiў арцыбiскуп, - калi, напрыклад, ён прапанаваў указваць рэлiгiйную прыналежнасць у дакументах, што мы, каталiцкiя бiскупы, не падтрымалi. Але нябожчык зрабiў вельмi многа для палепшання адносiнаў памiж католiкамi i праваслаўнымi. Ён быў першым праваслаўным арцыбiскупам, якi прыняў Папу Яна Паўла II° у Афiнах, i першым, якi прыехаў у Рым у 2006 годзе, каб спаткацца з Бенедыктам ХVI°.
Афiцыйныя крокi, якiя станоўча паўплывалi на вернiкаў, нягледзячы на тое што ў некаторых фундаменталiстаў яны выклiкалi пратэсты, якiя акрэслiваюць нябожчыка як здраднiка праваслаў’я i Радзiмы. “Мы з даверам ставiмся да паслядоўнiка Крыстадуласа, - зазначыў монс.Фосколос, - i жадаем працягваць экуменiчныя зносiны нават у складаных ўмовах, якiя няма чаго захоўваць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.