2008-01-30 14:33:21

Кьяра Любiч прапанавана на атрыманне прэмii Лiверпульскага унiверсiтэта.


Кьяра Любiч, заснавальнiца i кiраўнiца руху “Факоляраў”, унесена ў спiс кандыдатаў на атрыманне ганаровага звання “Honoris causa” на тэалагiчным унiверсiтэте Лiверпуля. Як гаворыцца ў адпаведным дакуменце, якi суправаджае ўзнагароду, у дзейнасцi Кьяры Любiч i ў дзейнасцi створаным ёй рухам “ёсць важны ўклад у жыццё Царквы, у справу мiра i гармонii грамадства, у аб’яднанне хрысцiянаў розных дэнамiнацый, у прапанове правядзення дыялогаў i ўзаемнага прызнання розных рэлiгiй”.
Перад атрыманнем прэмii Кьяру Любiч наведала дэлегацыя на яе вiлле ў iтальянскiм гарадке Рокка дi Папа на чале з рэктарам згаданага унiверсiтэта.
Як заявiў рэктар унiверсiтэта, ён прадбачыць будучыя супольныя дзеяннi памiж Лiверпульскiм унiверсiтэтам i рухам “Факоляраў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.