2008-01-28 18:47:54

Чарговыя старонкi з Кампендзiума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


Зараз мы прапануем вашай увазе чарговую частку згаданага дакумента.
444. Загады аб суботнiм i аб юбiлейным годзе з’яўляюцца сацыяльнай навукай “у сваёй аснове”. Яны паказваюць, што прынцыпы сацыяльнай справядлiвасцi i салiдарнасцi натхнёныя не заслужанай намi збаўчай падзеяй, якую здзейснiў Бог, i каштоўны не толькi як папраўка практыкi, падпарадкаванай эгаiстычным iнтэрэсам i мэтам, але павiнны зрабоцца, хутчэй, - у якасцi прароцтва аб будучынi” - нарматыўным арыенцiрам, з якiм кожнае пакаленне ў Iзраiлi павiнна атоесамлiваць сябе, калi хоча захаваць вернасць Богу.
Гэтыя прынцыпы робяцца асновай прароцкага казання, якое заахвочвае людзей прыняць iх. Божы Дух, увайшоўшы ў чалавечае сэрца, абвяшчаюць Прарокi, надасць вам тыя самыя пачуццi справядлiвасцi i мiласэрнасцi, што знаходзяцца ў сэрцы Пана (пар. Ерам 31, 33 i Iез 36, 26-27). Тады воля Божая, выяўленая ў Дэкалогу, падараваным на Сынаi, здолее творча ўкаранiцца ва ўнутраным свеце чалавека. Гэты працэс iнтэрыярызацii прыводзiць да большай глыбiнi i рэчаiснасцi ў сацыяльнай дзейнасцi i дазваляе паступова унiверсалiзаваць настрой на справядлiвасць i салiдарнасць; гэты настрой народ Запавета заклiканы прыняць у адносiнах да ўсiх людзей, якiя належаць да любога народу, да любой нацыi.
б) Прынцып стварэння i бескарыслiвае дзеянне Бога
444. Думка Прарокаў i Мудрацоў, сфармуляваўшы прынцып, згодна якому ўсё створана Богам, падводзiць да першага з’яўлення i да самой крынiцы плана Божага аб усiм чалавецтве. Сцвярджаць, прамаўляючы Сымвал веры Iзраiля, што Бог ёсць Творцай, - значыць не толькi выказваць тэарытычную ўпэўненасць, але i разумець пачатковы маштаб бескарыслiвага i мiласэрнага дзеяння Пана, накiраванага на чалавека. Бо Бог свабодна дае быццё i жыццё ўсяму, што iснуе. Мужчына i жанчына створаны па Ягонаму вобразу i падабенству (пар. Быц 1, 26-27) i менавiта таму заклiканы быць бачным знакам i дзейсным iнструментам божай бескарыслiвасцi ў садзе, куды Бог iх змясцiў, каб яны ўзрошчвалi i захоўвалi даброты створанага свету.
445. У бескарыслiвым дзеяннi Бога Творцы знаходзiць сваё выяўленне сам сэнс стварэння, хаця ж ён заценены i перакручаны вопытам граха. Бо ў аповедзе аб першародным грахе (пар. Быц 3, 1-24) апiсваецца сталая спакуса i адначасова разлад – сiтуацыя, у якой чалавецтва апынулася пасля падзення прабацькоў. Не паслухацца Бога – значыць ухiлiцца ад Яго любячага погляда i пажадаць самастойна распараджацца ўласным iснаваннем i паводзiнамi ў свеце. Разрыў супольнасцi з Богам вядзе да разрыву ўнутранай еднасцi чалавечай асобы, да разрыву агульнасцi памiж мужчынай i жанчынай i гарманiчных адносiнаў памiж людзьмi i iншымi стварэннямi. Гэты першапачатковы разрыў – самы глыбокi корань усяго зла, якое ёсць паразай грамадскiх зносiнаў памiж людзьмi, i ўсiх сiтуацый, якiя ў эканамiчным i палiтычным жыццi пагражаюць годнасцi асобы, справядлiвасцi i салiдарнасцi.
II. Езус Хрыстус
Выкананне Айцоўскай задумы любовi
а) У Езусе Хрысце здзяйсняецца вырашальная падзея ў гiсторыi Бога з людзьмi
446. Дабразычлiвасць i мiласэрнасць, якiя натхняюць дзеянне Божае i даюць ключы да яго тлумачэння, так наблiжаюцца да чалавека, што набываюць рысы Чалавека Езуса – Слова, якое сталася плоццю. Па словах Лукi Езус апiсвае Сваё мессыянскае служэнне словамi Iсаii, што нагадваюць аб прарочым значэннi юбiлея: “Дух Панскi на Мне; бо Ён памазаў Мяне дабравесцiць галечным i паслаў Мяне аздараўляць скрушаных сэрцам, прапаведваць палонным вызваленне, сляпым прасвятленне, адпусцiць змучаных на волю, прапаведваць лета Панскае спрыяльнае. (4, 18-19; пар. 61, 1-2). Такiм чынам, Езус гаворыць аб выкананнi прароцтва не толькi таму выконвае тое, што было абяцана i чаго чакаў Iзраiль, але i ў тым больш глыбокiм сэнсе, што ў Iм здзяйсняецца вырашальная падзея ў гiсторыi Бога з людзьмi. Бо Ён абвяшчае: “Той хто бачыў мяне – бачыў Айца” (Ян 14, 9). Iншымi словамi, Езус яўна i дакладна дэманструе, хто такi Бог i як Ён паводзiць Сябе з людзьмi.
447. Любоў, ажыццяўляючая служэнне Езуса сярод людзей, ёсць тою, якую адчувае Сын ў цеснай лучнасцi з Айцом. Новы Запавет дазваляе нам пазнаёмiцца з вопытам, якi перажывае i паведамляе нам Сам Езус, вопыт любовi Бога, Ягонага Айца – Абба, - i, такiм чынам, дазваляе нам асягнуць самога засяроджання боскага жыцця. Езус абвяшчае вызваленчую мiласэрнасць Бога тым, якiх сустракае на Сваiм шляху, пачынаючы з бедных, маргiналаў, грэшнiкаў, i запрашае iх крочыць за Iм, бо Ён першым падпарадкоўваецца Божай задуме любовi як Ягоны пасланец у свеце, i робiць гэта абсалютна выключным чынам.
Езус адчувае Сябе Сынам – менавiта так выяўляецца гэты першапачатковы вопыт. Сын атрымаў усё, i i задарма, ад Айца: “Усё, што мае Айцец, ёсць Маiм” (Ян 16, 15). Ягоная ж мiссыя складаецца ў тым, каб далучыць да гэтага дару i да гэтых сыноўскiх адносiнаў усiх людзей: “Я ўжо не клiчу вас рабамi, бо раб не ведае, што робiць гаспадар яго; але Я назваў вас сябрамi, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго” (Ян 15, 15).
Прызнаць любоў Айца – для Езуса значыць: натхняцца ў Сваiх дзеяннях той жа Божай бескарыслiвасцю i мiласэрнасцю, якiя нараджаюць новае жыццё, i такiм чынам зрабiцца, у самiм Сваiм iснаваннi, прыкладам i ўзорам для вучняў. Яны заклiканы жыць, як Ён, а пасля Ягонай Пасхi, значыць смерцi i ўваскрасення, жыць у Iм i Iм, дзякуючы багатаму дару Святога Духа, Пацяшыцеля, якi ўкарэньвае ў сэрцах вобраз Самаго Хрыста.







All the contents on this site are copyrighted ©.