2008-01-28 16:50:46

Свяцейшы Айцец унёс змены ў тэкст Боскай лiтургii.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° вырашыў змянiць тэкст малiтвы аб навярненнi гебрэяў, якi ёсць у звернутым недаўна да ўжытку ў лiтургii трыденскай традыцыi. Гэтыя змены павiнны быць аб’ялены ў блiжэйшыя днi. Але ўжо цяпер аб’яўлена, што з тэкста малiтвы будуць убраныя словы “слепата” i “змрок”, якiя юдэi лiчаць абражаючымi.
Папярэднi тэкст гэтай малiтвы быў наступным: “Выслухай малiтвы нашыя за гэты народ, якi ў слепаце знаходзiцца, каб, пазнаўшы святло iсцiны, якiм з’яўляецца Хрыстус, з цемры сваёй быў вызвалены”.
Пасля таго, як у лiпенi мiнулага года дэкрэтам Свяцейшага Айца Бенедыкта ХVI° былi зняты абмежаваннi па традыцыйнаму трыдзенскаму iмшалу, прадстаўнiкi юдэяў звярнулiся да Папы з прозьбай скрэслiць у тэксте словы, якiя яны лiчаць абразай.







All the contents on this site are copyrighted ©.