2008-01-28 13:47:05

Душпастырства не толькі для хворых, але й для тых, хто іх лечыць ды апякае. Такі напрамак дзейнасці Рады па ахове здароўя, створанай у 1985 г. Папам Янам Паўлам 2


Cакратар гэтай Ватыканскай кангрэгацыі біскуп Хозэ Редрака сцвярджае, што пастыры павінны ўваходзіць у прамы кантакт не толькі з хворымі, але з усім іхным акаленнем - ад медперсанала да родных. Медыцына ўсё больш тэхналагічная, аднак для вылячэння неабходны не толькі інструманты і лекі, але і душэўнасць ды радасць. Асаблівыя намаганні кангрэгацыя прыкладае для ўкаранення псіхалогіі біяэтыкі ў адносінах да ўсяе зладжанай дзейнасці медычных і вышуковых устаноў. неабходнаю ёсць прысутнасць пастыраў ля ложкаў хворых, асабліва на СНІД, старых, адзінокіх, паміраючых. Царква вядзе адпаведную падрыхтоўку святароў,манашак і манахаў, свецкіх дабрачынцаў для так дэлікатнай прысутнасці ля чалавека, які зломаны целам, і. магчыма, духам. Папская рада абагульняе сусветны станоўчы вопыт па душпастырству сярод хворых і медработнікаў, праводзіць навуковыя кангрэсы і семінары, курсы і практыкі ў лепшых бальніцах свету. Апошняя міжнародная канфярэнцыя напрыканцы 2007 года была прысвечаная дапамозе старым хворым, наступная разгледіць пытанні хрысціянскага сэнсук і прынцыпаў апекі пры вызначэнні здароўя і хваробы.







All the contents on this site are copyrighted ©.