2008-01-26 11:26:13

Храм-помнік у гонар памяці ўсіх беларусаў, што нявінна загінулі ў засценках ці на полі змаганняў , станецца месцам прымірэння і адзінства нацыі. Пра такое прызначэнне новага праваслаўнага мемарыяла расказаў пратаіярэй КСЗС Беларускага экзархату.


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт будуць апекаваца ўзвядзеннем храма асабіста. У храме будуць перазахаваныя рэшткі войнаў-беларусаў, якія загінулі ў часе Айчынных войнаў 1812,1941-45 гадоў, а таксама ў 1 сусветнай вайне і ў Афганістане канца 20 стагоддзя. З Магадана і Калымы перавязуцца рэшткі рэпрысіяваных. На фасадзе новага мемарыялу будуць усталяваныя шчыльды з імёнамі гэтых людзей. У цэнтры крыпты пад алтарнай часткай будзе ўсталяваная лампада, якая будзе запаленая вагнём з Гробу Гасподняга. У нішах па сценах умацуюцца скрыні з зямлёй, палітай крывёй у часах войнаў, у якіх загінулі беларускія людзі. Як расказаў айцец Фёдар, ініцыятыва стаецца народнай: людзі прыносяць дакуманты, запэўненыя ў ваенкаматах і аддзяленнях КДБ, аб гераізме сваіх родных. З часам храм станецца памінальнай кнігай Беларусі. Як лічыць святар, гэта вялізны патэнцыял для гістарычнага, духоўнага нацыянальнага адзінства. Ён праз СМІ прыклікаў да ўдзелу ў стварэнні помніка-храма людзей , грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.