2008-01-26 11:25:50

Новы кiраўнiк айцоў-езуiтаў спаткаўся з журналiстамi.


25 студзеня новаабраны Генерал Таварыства Езуса, а.Адольф Нiколас спаткаўся з журналiстамi. Гэта не была класiчная прэс-канфярэнцыя, але спатканне з тымi, што ў гэтыя днi займалiся падзеямi, якiя тычацца Таварыства Езуса. Айцец Нiколас падзякаваў усiх журналiстаў. Сапраўдная прэс-канфярэнцыя магчыма адбудзiцца пасля Генеральнай канфярэнцыi Таварыства Езуса.
Спатканне прайшло ў так званай “Залi Надал”, якая знаходзiцца ў Генеральнай курыi айцоў-езуiтаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.