2008-01-24 13:45:14

Год "апостала паганаў" - апостала Паўла будзе адзначацца таксама ў Турцыі. Нарадзіўся ён у горадзе Тарсе(Tarsus), які зараз належыць да Турцыі.


Каталіцкая Царква ў Турцыі дагэтуль не мае статуса юрыдычнай асобы, права на ўласнасць і ільготаў хаця б як грамадская арганізацыя. Папа Бенедыкт 16 аб'явіў 2008 год годам апостала Паўла ў гонар 2000-годдзя з дня яго нараджэння. Турэцкія хрысціяне спадзяюцца, што шырокае святкаванне юбілею дапаможа палепшыць іх становішча на яго геаграфічнай радзіме. Апостальскі вікары Анатоліі біскуп Луіджы Падовезе заявіў нядаўна СМІ, што няма сумніву ў павелічэнні колькасці паломнікаў і пілігрымаў з цэлага свету на юбілей апостала Паўла. Дык ім неабходны храм для малітвы. "У прынцыпе ўлады ўжо пагадзіліся, што мы маем права цалебраваць Багаслужбы ў Тарсе. Хаця наша просьба аб будаўніцтве храма яшчэ афіцыйна знаходзіцца ў працэссе разгляду ўрадавай камісіі."- прызнаўся біскуп. Усе прагрэсіўныя сілы ў Турцыі маюць спадзяванне, што юбілей вялікага апостала палепшыць становішча невялікай мясцовай грамады католікаў і іншых хрысціян. Біскуп Луіджы Падавезэ паведаміў журналістам, што католікі пачнуць святкаванні 28 чэрвеня. Цяпер вядуцца перамовы аб правядзенні сумесных экуменічных мерапрыемстваў з Усяленскім праваслаўным Патрыярхам, армянскай Царквой, іншымі хрысціянскімі канфесіямі .Агульная колькасць хрысціянаў у турцыі усяго 120 тысяч чалавек пры насельнітве ў 71 мільён.Большасць туркаў - мусульмане-суніты. Урад Тайіла Эрдагана неаднаразова заяўляў аб гатовасці паважаць свабоду веравызнання ўсіх жыхароў краіны, бо гэта таксама адна з ўмоваў для ўступлення ў Еўрасаюз.
У апошнія часы, адна, былі факты нападаў на хрысціянаў у Турцыі. Нават да панажоўчыны. Перад каляднымі святамі ўдар нажом у жывот атрымаў 65-гадовы італьянскі святар Адріано Франкіні, а на самы Новы год у Анталіі паранены нажамі пратэстанцкі пастыр Рамазан Аркан.
 

 
 







All the contents on this site are copyrighted ©.