Кардынал Хуммес заклiкае малiцца за памылкi святароў.
Кардынал Клаўдзiо Хаммес, прэфект Кангрэгацыi да спраў святароў, прапанаваў праводзiць
на сусветным узроўнi малiтву i няпспыннае ўшанаванне эўхарыстычных дароў за выпраўленне
памылак святароў, а таксама аб ахвярах сэксуальных паводзiнаў некаторых нешматлiкiх
святароў. Аб гэтай iдэi паведамiў сам кардынал у iнтэрв’ю, якое было надрукавана ў
газеце “L’Osservatore Romano”. 7 студзеня ў iтальянскай дыяцэзii Маччерата пачалося
няспыннае ўшанаванне Найсвяцейшых дароў у кляштары “Corpus Domini”. Бiскуп Маччерата,
монс. Клаўдзiо камментуе гэыю падзею наступным чынам: iснуе глыбокая повязь памiж
Эўхарыстыяй, якая здзяйсняецца святаром, i святарскiм паклiканнем, народжаным ад Эўхарыстыi.
Таму малiтва Пану аб тым, каб Ён паслаў працаўнiкоў на ўласную нiву, павiнна быць
мэтай шляху Царквы i займаць прывялеяванае месца. У дыяцэзii Маччераты i раней была
распаўсюджана практыка ўшанавання Найсвяцейшых дароў, у тым лiку ўсяму, што злучана
з патрэбамi, паклiканнямi, жыццём i святасцю святароў. Бiскуп Клаўдзiо ўпэўнены, што
святары безумоўна, атрымаюць карысць ад згаданай iнiцыятывы.