2008-01-23 13:01:28

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 23-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта чацьвёртая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў сьвету. У сёньняшнім навучаньні Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў аб Тыдні Малітваў за Адзінства Хрысьціян
RealAudioMP3
Ушановўавем Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціян. Многія Цэрквы ды розныя веравызнаньні абьядноўваюцца гэтымі днямі на супольнай малітве ды экумэнічных сустрэчах. Сёлетні Тыдзень Малітваў мае юбілейны характар- сказаў Папа. Спалучаецца з сотаваю гадавінаю, так званае Актавы Малітваў за Адзінства Цэркваў, што было пачатае ў ЗША ў 1908-м годзе Англіканскім духоўным Полям Ватсанам, і так зычліва прынятае Арцыбіскупам Нью Ёрку ды Папам Бэнэдыктам 15-м.
У 1936-м годзе каталіцкі сьвятар Кутюр”е з Ліёну- працягваў Сьвяцейшы Айцец- надаў Актаве Адзінства новы напрамак, які быў засяроджаны на малітве. Другі Ватыканскі Сабор прысьвяціў экумэнічнаму пытаньню спэцыяльны дэкрэт “Аб адзінстве хрысьціян”. Далей Бэнэдыкт 16 сказаў: дзякуючы гэтым шматлікім ініцыятывам у сёньняшні час маюць месца: ўзаемнае пазнаваньне супольнасьцяў; гістарычна-тэалагічныя дыскусіі; экумэнічны дыялог і многа іншых формаў супрацоўніцтва. Вялікі ўдзел у гэтым мае Папская Рада да Спраў Падьтрымкі Адзінства Хрысьціян ды Экумэнічная Рада Цэркваў. Тэмаю сёлетняга Тыдня Малітваў ёсьць заахвочаньне Сьвятога Апостала Паўла, што было выяўлена ў Пасланьні да жыхароў Тэссалонік: “Безупынна маліцеся”. Упрошвайма сёньня Божую Маці- сказаў на заканчэньне сёньняшняй катахэзы Папа- каб выпрасіла ў Свайго Сына для ўсяе Царквы дар узаемнае любові, міру і поўнага адзінства хрысьціян.



На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.