2008-01-22 13:08:10

Каталіцкая французская газета "CROIX- крыж" змясціла артыкул з нагоды 75-гадовага юбілею парафіі візантыйскага абраду ў горадзе Ліёне.


Для рускіх эмігрантаў, што прыбылі ў Францыю, уцякаючы ад смерцяноснай рэвалюцыі 1917 года, парафію зарганізаваў тагачасны ліёнскі святар Поль Куцюр'е. Ён жа стаўся ініцыятарам правядзення Тыдня малітвы за адзінства хрысціян, прыклікаючы праваслаўных расійскіх эмігрантаў, якія зажадалі быць у адзінстве з Рымам, да сумесных набажэнтваў. З часам прыход пабольшыўся і за кошт іншых эмігрантаў: грэкаў, італа-албанцаў, арабскіх хрысціянаў - уцекачоў з Блізкага Ўсходу. На цэлы свет уславіўся і парафіяльны хор імя Ірынея Ліёнскага. Яго стварыў і кіруе праз доўгія гады кампазітар Франсуа Жынест. Гэты католік вывучаў патрыстыку і літургіку хрысціянскага Ўсходу ў бяльгійскім абацтве айцоў-бенедыктынаў Шаветонь. Ён да таго ж склаў маладзёвы вакальны ансамбль "Спевакі святога Шродэганя Des Chantres de Saint-Chrodegang" - на імя першага біскупа пры французскім каралі Пяпіні Кароткім.Хор уславіўся даваннем канцэртаў па ўсёй Еўропе эпохі рэнесансу. Вывучыўшы гэтую спадчыну, рэгент Ліёнскага хору напрацягу 30 гадоў распрацаваў праграму грыгарыянскіх песьняпенняў, адаптаваўшы да іх славянскую Літургію на французскай мове.
Найвялікшы поспех хор пад яго кіраўніцтвам атрымаў падчас цяперашніх юбілейных святкаванняў, якія прайшлі на Каляды.







All the contents on this site are copyrighted ©.