21-га студзеня Папа сустрэўся з радаю гэнэральнага сакратарыяту Сыноду Біскупаў.
У сваёй прамове да іх членаў Сьвяцейшы Айцец падкрсэсьліў актуальнасьць тэмы, якую
ўздыме 12-е Звычайнае зграмаджаньне Сыноду Біскупаў, якое будзе мець працы ў днях
5-26 кастрычніка 2008-га году. Сынадальныя працы будуць прысьвечаныя “Слову Божаму
ў жыцьці і місіі Касьцёла”. У рамках падрыхтовак да гэтага Сыноду рада разаслала
Эпіскапатам паасобных краін ды іншым царкоўным установам дакумант званы “Лінэамэнта”.
Рада затым сабрала ў адно іхнія адказы, якія становяць уклад ў апрацаваньне рабочага
дакуманту прац Сыноду званага “Інструмэнтум лаборыс”. Папа зьвярнуў яшчэ ўвагу,
што працы Сыноду, якія прыпомнім адбудуцца ў кастрычніку гэтага году, зыходзяцца са
сьвяткаваньнямі Году Сьвятога Паўла. Гэты Апостал быў вялікім абвяшчальнікам Слова
Божага. Павінен стацца для ўсіх прыкладам, як прыймаць Слова Збаўленьня і ўводзіць
яго ў штодзённае жыцьцё.