2008-01-22 14:07:32

Iтальянцы прадстаўляюць умовы для правядзення Богаслужбаў праваслаўным румынам.


Праваслаўныя румыны iтальянскай сталiцы вельмi задаволены адносiнамi да iх мясцовых католiкаў. “Нам прапанавалi, - зазначаюць кiраўнiкi румынскай дыяспары, - шматлiкiя месцы для правядзення Богаслужбаў, такiм чынам мы атрымалi магчымасць ушаноўваць Хрыста на нашай мове i ў адпаведнасцi з нашай традыцыяй”. Але iтальянцы прадстаўляюць умовы таксама для праваслаўных румынаў i для ўваходу праваслаўных румынаў у мясцовы соцыюм.
Гэты пункт гледжання ў Iталii падзяляюць не толькi праваслаўныя румыны, але i англiкане, праваслаўныя розных дэнамiнацый i пратэстанты з пяцi кантынентаў планеты. Праваслаўная дыяспара Iталii рыхтуецца адсвяткаваць 100 гадавiну свайго заснавання, а таксама прыйме ўдзел у малiтоўным святкаваннi пад час тыдня адзiнства хрысцiянаў, якi будзе адзначацца з 18 да 25 студзеня. У гэтым годзе ён пройдзе пад лозунгам:”Малiцiся без прыпынку!”, якi ўзяты з Першага паслання ап. Паўла да Фесаланакiйцаў.
Па дадзеных iтальянскага аддзялення дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Карытас”, у Iталii знаходзяцца больш за 900 тысяч праваслаўных эмiгрантаў, у той час як у гэту краiну прыехалi каля 700 вернiкаў-католiкаў.
“У Iталii, - кажа а. Трайан Вальдман, румынскi святар, - мы маем каля 150 праваслаўных парафiй, палова з якiх румынскiя. Ёсць таксама грэцкiя, рускiя, балгарскiя i сербскiя праваслаўныя прыходы”.
“Гутарка iдзе аб рэчаiснасцi, якая павiнна зрабiць высiлкi дзеля большай iнтэграцыi ў соцыўм Iталii спакойна i з радасцю, узбагачаючы яго ў рамках iснуючых сацыяльных умоў”.
Для таго, каб дапамагчы пастырскай працы ў прыходах, новаабраны Патрыярх Румынii Данiiл Чiботэя, заснаваў у гэтым годзе праваслаўную румынскую дыяцэзiю ў Iталii, але ён яшчэ павiнен назначыць яе тытулярнага епiскапа.







All the contents on this site are copyrighted ©.